Аўтааматар
Аўтаадказчык
ЖОЎТАЯ МЕТКА Пры набыццi шынаў не надаў асаблiвага значэння жоўтым кружочкам па баках. А мой сябар, аўтааматар са стажам, сцвярджае, што такiя меткi ставяцца на заводскiм браку. Цi праўда гэта? Iван Макей, г. Гомель Ваш сябар, па ўсiм вiдаць, мае вельмi вялiкi вадзiцельскi стаж. Сапраўды, у савецкiя часы айчынныя вытворцы шынаў ставiлi меткi на бракаваную прадукцыю i рэалiзоўвалi яе па занiжаным кошце. Аднак зараз патрабаваннi да бяспекi значна ўзраслi, i няякасныя шыны ўвогуле нельга прадаваць. Таму нiякiх метак на браку не ставяць. Наадварот, некаторыя вытворцы робяць адмысловыя каляровыя меткi на шынах пасля таго, як прадукцыя прайшла праверку на якасць. У большасцi выпадкаў меткi служаць своеасаблiвым «арыенцiрам», каб на шынамантажы было лягчэй зрабiць больш дакладную балансiроўку. Жоўтая метка звычайна паказвае месца, якое павiнна супадаць з нiпелем на коле. Часам каляровыя меткi можна заўважыць i на пратэктары. Яны прызначаны выключна для таго, каб на вялiкiм складзе было лягчэй адрознiць i знайсцi падобныя шыны. Аўтабяспека КРЫВАВЫЯ ВЫХАДНЫЯ Цёплае веснавое надвор’е, вiдавочна, ускружыла галаву некаторым аўтааматарам. Як паведамiла старшы iнспектар упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны Ганна Банадык, толькi за мiнулыя выхадныя днi ў Беларусi адбылося 44 дарожна-транспартныя здарэннi (ДТЗ), у вынiку якiх 13 чалавек загiнулi i 49 атрымалi раненнi. Пераважная большасць ДТЗ адбылася ў цёмны час сутак па вiне вадзiцеляў, якiя перавышалi хуткасць руху i не выконвалi правiлаў манеўравання. «ШКЛЯНЫЯ КIЛЕРЫ» З 2008 года ўсе аўтамабiлi, якiя будуць прадавацца ў ЗША, павiнны камплектавацца бяспечнымi для дзяцей электрычнымi шклопад’ёмнiкамi. Адпаведны закон быў прыняты ў сувязi з тым, што электрычныя шклопад’ёмнiкi тояць вялiкую небяспеку. Паводле звестак незалежных экспертаў, за апошнiя 16 гадоў «шкляныя кiлеры» забiлi 39 дзяцей i больш за 500 паранiлi. Аўтапрам IНДЫЙСКI TATA Зусiм верагодна, што ў нашай краiне праз некаторы час пачнецца зборка iндыйскiх ўсюдыходаў Tata. Паводле слоў першага намеснiка СП ЗАТ «Юнiсон» Дзмiтрыя Ягорава, сумеснае прадпрыемства першапачаткова плануе наладзiць выпуск пiкапаў «Tata Telcoline». Гэтая поўнапрывадная мадэль аснашчаецца двухлiтровым дызельным рухавiком магутнасцю 90 конскiх сiл. Прыблiзны кошт пiкапа ў Беларусi будзе 15 тысяч долараў. Варта нагадаць, што СП ЗАТ «Юнiсон» ужо ў другой палове мая гэтага года плануе выпусцiць з канвеера першую партыю iранскiх легкавушак «Samand». Аўтаконкурс ТРЫУМФ BMW Лепшым аўтамабiлем у свеце сёлета прызнаны BMW трэцяй серыi. Да такой высновы прыйшлi члены спецыяльнага журы, якiя прызналi «бумер» самым надзейным i «эмацыянальным» аўто. Другое месца ў гэтым прэстыжным конкурсе дасталося аўтамабiлю «Mazda MX-5», на трэцiм — «Porshe Cayman S». Аўтааўкцыён БРЭЖНЕЎСКI РАРЫТЭТ Аўтамабiль «Nissan President», якi належаў генсеку Леанiду Брэжневу, так i не знайшоў свайго пакупнiка падчас аўкцыёну ў расiйскай сталiцы. Стартавы кошт брэжнеўскага рарытэту складаў 145 тысяч долараў, а рэальная цана, як меркавалi прадаўцы, павiнна была ўзрасцi прыкладна ў тры разы. Аднак аўтамабiль дарагога Леанiда Iльiча нiхто не купiў i за першапачатковы кошт. Расiйскiх калекцыянераў не прывабiў i той факт, што менавiта на гэтым аўтамабiлi Брэжнеў уласнаручна вазiў па Маскве прэзiдэнта ЗША Нiксана i дзяржсакратара Кiсiнджэра. Дарэчы, на гэтым жа аўкцыёне не знайшлося пакупнiкоў i на аўтамабiль «ЗиЛ», на якiм у свой час ездзiлi Мiхаiл Гарбачоў i Барыс Ельцын. За лiмузiн першых савецкага i расiйскага прэзiдэнтаў нiхто не захацеў плацiць 450 тысяч долараў. Аўтажарт Жонка просiць мужа: — Паглядзi, калi ласка, цi не занадта далёка я прыпаркавала машыну ад узбочыны? — Ад якой: правай цi левай?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры набыццi шынаў не надаў асаблiвага значэння жоўтым кружочкам па баках. А мой сябар, аўтааматар са стажам, сцвярджае, што такiя меткi ставяцца на за |
|