Цi патрэбны цягачу жоўтыя мiгалкi?
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Мiнчанiн Андрэй Вiкенцьевiч Сапруновiч, паводле яго слоў, вывучыўшы новыя Правiлы дарожнага руху, не знайшоў у iх адказу на ўласнае пытанне. «Скажам, я маю цягач для перавозкi буйнагабарытных грузаў. Цi патрэбна мне на iм устанаўлiваць мiгалкi жоўтага колеру? У Правiлах дарожнага руху я прачытаў толькi тое, што ў падобных выпадках транспартны сродак для перавозкi буйнагабарытных грузаў трэба абазначаць лiхтаром белага колеру спераду i лiхтаром чырвонага колеру — ззаду...»Па-першае, чытач не паведаміў, якiя дакладна буйнагабарытныя грузы ён збiраецца перавозiць на сваiм цягачы, а гэта мае значэнне. Па-другое, як паведамiлi нам ва ўпраўленнi Дзяржiнспекцыі МУС РБ, у падобнай сiтуацыi ўвогуле можа быць памылковым з боку чытача шукаць адказы на ўласныя пытаннi ў Правiлах дарожнага руху. Не выключана, што арыентавацца трэба на палажэннi Правiлаў перавозкi небяспечных, буйнагабарытных i цяжкавагавых грузаў. А найлепш вырашыць гэтыя пытаннi асабiста ў самiм упраўленнi Дзяржiнспекцыi па адрасу: вулiца Грушаўская, 7 (прыёмныя днi ў спецыялiстаў — другая i чацвёртая пятнiцы кожнага месяца).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчанiн Андрэй Вiкенцьевiч Сапруновiч, паводле яго слоў, вывучыўшы новыя Правiлы дарожнага руху, не знайшоў у iх адказу на ўласнае пытанне |
|