21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПАСХАЛЬНАЕ ПАСЛАННЕ

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі




«Пасха! Гасподняя Пасха, Пасха ўсяслаўная нам заззяла!»

Сціхіра Пасхі

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці

Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Як радасна і светла робіцца на сэрцы ад таго, што ўсё больш нашых суайчыннікаў называюць гэтае жыццесцвярджбльнае свята самым важным сярод ўсіх знамянбльных падзей гадавога круга!

Словы «Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!» азначаюць для нас самую галоўную ісціну хрысціянскай веры і ўсё ў большай ступені выяўляюць глыбінную сутнасць народнага светаразумйння.

Каб усвядоміць і асэнсаваць унутраныя змены ў нашых дэшах і знешнія змены ў лбдзе нашага жыцця, мы часам азіраемся назад і прыгадваем горасці і радасці дзён мінулых. Мы атрымліваем урокі з нашага жыцця і молім Бога, каб гэты каштоўны вопыт спатрэбіўся і нашым нашчадкам, бо ён часам каштаваў нам вельмі дорага…

Так і ў Царкве на богаслужэннях зноў і зноў прачытваецца Святое Евангелле і Пасланні апосталаў, каб нам навучыцца кожны раз усё глыбйй і глыбйй спасцігбць сэнс і значэнне падзей біблейскай гісторыі і знаходзіць у іх адказы на пытанні і выклікі цяперашняга часу.

У дні лікавання аб Уваскрасенні Хрыстовым, якія наступілі пасля Вялікага посту і Страснога тыдня, мы асабліва ясна разумеем, што шчыраму перажыванню Пасхальнай радасці таксама неабходна вучыцца, як вучыліся гэтаму і першыя хрысціяне.

Узгадаем Евангельскія падзеі, калі вестка пра Крыжовую смерць Сына Чалавечага распаўсюдзілася ў Іерусаліме і яго наваколлях. У жыцці апосталаў, вучняў і паслядоўнікаў Спасіцеля гэта быў перыяд разгубленасці, адчаю і нават расчаравання.

«А мы спадзяваліся, што Ён Той, Хто павінен выбавіць» народ ад бед і няшчасцяў… Так гаварылі свайму таямнічаму Спадарожніку Лука і Клеопа. «Але вочы іх былі стрыманы», — тлумачыць святы евангеліст, і яны не пазналі свайго Вучыцеля, таму што ў іх яшчэ не хапбла веры ў Яго Уваскрасенне.

Гасподзь не стаў дакарбць іх за нявер’е. Разумеючы марэдлівасць іх сэрцаў, Ён цярпліва «тлумачыў ім ва ўсім Пісанні тое, што скбзана пра Яго», а потым у час трапйзы благаславіў хлеб, пераламіў яго і даў ім. «І адкрыліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго, — апавядае Евангелле. — І яны сказалі адзін аднаму: хібб не гарэла наша сэрца ў нас, калі гаварыў Ён з намі па дарозе і калі тлумачыў нам Пісанне?» (Лк. 24: 13–32).

Гістарычны шлях беларускага народа на цяперашнім рубяжы стагоддзяў і тысячагоддзяў падобны да гэтага духоўнага падарожжа апосталаў ад Галгофскага смутку да радасці Хрыстовага Уваскрасення. Дваццаць гадоў таму страшная чарнобыльская трагедыя апаліла нашую зямлю, увайшла ў нашу плоць і кроў і распасцёрла сваё чорнае крыло на будучыню нашых дзяцей.

«Сапраўды горкі палын»! — усклікалі мы тады, згадваючы пра зорку, што ўпала на крыніцы вады, пра якую гаварыў у Адкравенні святы апостал Іаан Багаслоў.

Мінула толькі некалькі гадоў пасля ядзернай катастрофы, і на прасторы дзяржавы, якая распалася, пачалб разгортвацца іншая не менш страшная трагедыя, якую назвалі «духоўным чарнобылем». Гэта быў час, калі многім здавалася, што будучыні ўжо не будзе, што ўсё паглынй бездань, раскрытая рукой самога чалавека…

Але Гасподзь уклаў у нашы рукі ключы, якімі можна замкнуць гэтую бездань (Адкр. 20: 1): гэта ключы разумення Слова Божага. Людзі тады не сцяліся ў адчаі і не пачалн маладушнічаць ў панэрасці і бязвйр’і. У час выпрабавання, як і ў ранейшыя стагоддзі, яны звярнуліся да Бога і пачалн цяжкую працу, — працу «ў поце чалб» (Быц. 3: 19), — адраджаючы жыццё на сваёй зямлі, абрбжанай чалавечым грахом непаслухмянасці Тварцу.

Так, пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя стаў часам аднаўлення гістарычных епархій Белай Русі і ўмацавання Беларускай Праваслаўнай Царквы. Важна памятаць, што ў сваім імкненні адрадзнць духоўныя традыцыі і хрысціянскія каштоўнасці мы не засталнся адзінокімі. На самым пачатку гэтага перыяду Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій здзййсніў першы за тысячагадовую гісторыю нашай краіны візіт Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы на беларускія землі. Гэтае першае з пяці зробленых ім апостальскіх падарожжаў праходзіла тады па землях, якія пацярпелі ад чарнобыльскага бедства.

Сустрэча Свяцейшага Патрыярха с яго беларускімі духоўнымі дзйцьмі стала свйдчаннем адзінства Святой Царквы ў час, калі яшчэ многае знаходзілася ў стане распаду, разброду і хістання.

Усе мы тады прбгнулі Уваскрасення! І мы ведалі, што яно настане, бо так казаў нам Гасподзь наш Іісус Хрыстос: «Вы смутак цяпер маеце, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца ваша, і радасці вашай ніхто не адыме ў вас» (Ін. 16: 22).

Гэтую радасць мы адчулі, калі пачалуся аднаўленне разбэраных святынь; калі пачалуся будаўніцтва новых храмаў і манастыроў у пацярпелых ад чарнобыльскага бедства раёнах. З удзячнасцю пбмятаем, як з самых розных канцоў свету да нас накіроўваліся выказванні спачувбння і спагбды. Пбмятаем, якой шчырай і разнастайнай былб і ёсць дапамога нашых братоў і сясцёр у гэтай бядзе! Ведаем, як цвёрдасць характару народа Белай Русі і яго вернасць зямлі бацькоў дапамагае пераадулець настэпствы катастрофы.

Наш народ перажыў на сваім гістарычным шляхэ найцяжэйшыя выпрабавбнні, і памяць пакаленняў нашых суайчыннікаў як найвялікшы набытак захоўвае ісціну пра тое, што “Бог нам прыстанішча і сіла” (Пс. 45 : 2)!

Вось чаму з таго часу і да гэтага дня духоўным гімнам нашага царкоўнага, нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння былн і застаюцца словы Пасхальнага песнапення: «Ты Крыж перацярпеў і смерць знішчыў, і ўваскрэс з мёртвых, прыміры наша жыццё, Госпадзі, бо Ты адзіны ўсясільны!» (Сціхіра Пасхі на хваліцех).

Узлюбленыя браты і сёстры! У гэтыя светлыя і святыя дні мы дзелімся радасцю пра Уваскрасенне Хрыстова адзін з адным, з нашымі бліжнімі і дальнімі, з суайчыннікамі, якія знаходзяцца па-за межамі роднай зямлі, з усім хрысціянскім светам.

У дзень Раданіцы мы звяртаем пасхальныя вітанні і да продкаў і сваякоў нашых, якія адышлі ў вечнасць, да ўсіх, хто быў дарагім і блізкім для нас ў зямным жыцці і стаў, магчыма, яшчэ бліжэйшым і даражэйшым, пйрайшоўшы ў Вечнасць.

Мы распасцірбем наша пасхальнае лікаванне і на ўвесь навакольны свет Богам створанай прыроды. Таму што, паводле слова апостола Паўла, «усё стварэнне супольна стогне і пакутуе да цяперашняга часу» (Рым. 8: 22), чакаючы збаўлення і ўваскрасення.

Таму вера наша павінна быць дзейснай, калі мы не толькі словам сведчым, што Хрыстос уваскрэс, але і кожнаю справаю, кожнаю думкаю нашаю прапаведуем Жыццё Вечнае і яго перамогу над цялеснай смерцю і душэўным бяспамяцтвам. А гэта значыць, што клапатлівымі адносінамі да зямлі, спагбдай да свету жывёл, беражлівым захаваннем навакольнага асяроддзя мы таксама паклнканы перамагаць абыякавасць, жорсткасць і ўсялякі грэх, які апаганьвае створаны Богам свет і вянец Яго стварэння — чалавека.

У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення небёсы і зямля злучаюцца ў радасці і любові так, як ніколі больш у дні нашага зямнога быцця. Пра гэта сведчыць песнапенне Пасхальнай заутрані: «Уваскрасенне Тваё, Хрысце Спасіцелю, Ангелы апяваюць на нябёсах. І нас на зямлі спадобі чыстым сэрцам Цябе славіць».

І таму шлях усяго нашага жыцця павінен прыводзіць нас да крыніцы ўсеагульнага Уваскрасення — да Жываноснага Гробу, перад якім мы цяпер стаім і ўсклікаем: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Амінь.

Філарэт,

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Пасха Хрыстова,

2006 год,

Мінск


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика