ВIНШАВАННЕ ПРЭЗIДЭНТА
СА СВЯТАМ ХРЫСТОВА УВАСКРЭСЕННЯ
Праваслаўным хрысцiянам Беларусi Дарагiя суайчыннiкi! Ад усёй душы вiншую вас с Хрыстовым Уваскрэсеннем. Вялiкдзень — гэта галоўнае свята з усiх свят Праваслаўнай Царквы. У такi спрыяльны час абуджаецца i расцвiтае яркiмi веснавымi фарбамi прырода, а сэрцы вернiкаў радуюцца перамозе сiл дабра. Уваскрэсенне Хрыстова мае вельмi вялiкi духоўны сэнс. Зварот да найвышэйшых каштоўнасцей дапамагае нам па-асаблiваму адчуць дзiўнае хараство навакольнага свету, напоўненага любоўю i мiласэрнасцю. Велiкодныя традыцыi аб’ядноўваюць людзей, нагадваюць пра дараванне крыўд i сварак, натхняюць прыйсцi ў храм i разам уславiць гэты вялiкi дзень. Няхай цудоўнае свята Вялiкадня прынясе шчасце i згоду ў кожны беларускi дом. Няхай яго святло дорыць вам i вашым сем’ям цяпло i дабрату, стане невычэрпнай крынiцай аптымiзму i натхнення. Шчыра жадаю вам здароўя, поспехаў i дабрабыту. Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СА СВЯТАМ ХРЫСТОВА УВАСКРЭСЕННЯ
|
|