21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць супрацоўнiцтва Беларусi i Расii на мiжведамасным узроўнi

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з намеснiкам старшынi ўрада Расii — мiнiстрам абароны Сяргеем Iвановым адзначыў, што пытаннi, якiя былi ўзняты на пасяджэннi сумеснай калегii мiнiстэрстваў абароны дзвюх краiн, вельмi актуальныя. Асаблiва аб стварэннi Адзiнай рэгiянальнай сiстэмы процiпаветранай абароны Беларусi i Расii. Кiраўнiк дзяржавы запэўнiў Сяргея Iванова ў тым, што беларусы не звернуць, як прынята казаць, на ўсход або на захад. «Мы там, дзе нашы iнтарэсы», — падкрэслiў прэзiдэнт, удакладнiўшы, што большага iнтарэсу, чым Расiя, у Беларусi няма.

Прэзiдэнт Беларусi падзякаваў аўстрыйскаму боку за дапамогу пацярпелым рэгiёнам

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падзякаваў прадстаўнiкам федэральнай зямлi Форарльберг з Аўстрыi за бескарыслiвую дапамогу ў пераадоленнi наступстваў аварыi на ЧАЭС. У час сустрэчы з урадавай дэлегацыяй гэтай федэральнай зямлi кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў важнасць той падтрымкi, якую аўстрыйцы на працягу 15 гадоў мэтанакiравана аказваюць жыхарам пацярпелых рэгiёнаў, у тым лiку Гомельскай вобласцi. Беларускi лiдэр таксама падзякаваў за аб’ектыўнасць, сумленнасць i прынцыповасць у ходзе назiрання за прэзiдэнцкiмi выбарамi ў Беларусi члена дэлегацыi, кiраўнiка камiсii па еўрапейскiх справах парламента федэральнай зямлi Форарльберг, бургамiстра г. Ранквайль Ганса Колера. Ён двойчы прысутнiчаў на выбарах у Беларусi — у 2004 годзе на парламенцкiх i ў 2006 годзе — на прэзiдэнцкiх. Гэты чалавек вядомы як прынцыповы, незалежны мiжнародны наглядальнiк.

Урад рэкамендуе правесцi рэспублiканскi суботнiк

Урад Беларусi рэкамендаваў органам дзяржкiравання, арганiзацыям, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесцi 29 красавiка рэспублiканскi суботнiк на рабочых месцах. Можна добраўпарадкаваць i прывесцi ў належны стан скверы, паркi, iншыя зоны масавага адпачынку, праезную частку вулiц, тратуары, дваровыя зоны. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 20 красавiка 2006 года № 537. Рабочую групу па падрыхтоўцы i правядзенню суботнiка ўзначалiць намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з намеснiкам старшынi ўрада Расii — мiнiстрам абароны Сяргеем Iвановым адзначыў, што пытаннi, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика