21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуюцца змяненнi ў Закон «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi знаходзяцца на разглядзе змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека».

Ва ўсiх краiнах свету, дзе праводзяцца аперацыi па трансплантацыi органаў i тканак чалавека, iснуюць маральныя i юрыдычныя праблемы, што ўзнiкаюць у першую чаргу пры ўзяццi донарскага органа. Фактычна iснуе тры тыпы заканадаўстваў, якiя рэгулююць гэту сферу. Першы характарызуецца прэзумпцыяй нязгоды, якая патрабуе ва ўсiх выпадках дазволу родных пры ўзяццi органаў у трупа. Такое заканадаўства мае Украiна, Iспанiя. Другi тып заканадаўства вызначаецца прэзумпцыяй згоды, калi абавязковы дазвол ва ўсiх выпадках ужо не патрабуецца. Такiя законы прыняла Расiя, Польшча, краiны Прыбалтыкi, Францыя, Германiя. Яшчэ адзiн тып заканадаўства аб трансплантацыi характарызуецца прэзумпцыяй донарства, калi ва ўсiх выпадках, незалежна ад згоды яго родных, у памёршага забiраюцца органы для выратавання жыцця хворых людзей. Такiя законы, напрыклад, дзейнiчаюць у скандынаўскiх краiнах, Аўстрыi. У Беларусi Закон «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека» быў прыняты ў 1997 годзе. Тады было вырашана, што ён будзе заснаваны на прэзумпцыi згоды. Гэта, паводле слоў галоўнага хiрурга Мiнiстэрства аховы здароўя Мiхаiла Ваяводы, «паставiла нашу краiну ў шэраг развiтых дзяржаў, якiя праводзяць законную медыцынскую дзейнасць у гэтым накiрунку».

Тым не менш негатыўная пазiцыя некаторых сродкаў масавай iнфармацыi, перш за ўсё расiйскiх, у нашым грамадстве стварыла негатыўны вобраз урачоў-трансплантолагаў, якiя нiбыта наносяць урон здароўю людзей, каб перасаджваць органы за грошы. Цалкам зразумела, лiчыць М. Ваявода, што нашы ўрачы, у першую чаргу рэанiматолагi, асцерагаюцца магчымага пераследства з боку ўладных структур, а таму часта iмкнуцца пазбегнуць выканання загаду Мiнiстэрства аховы здароўя, якi абавязвае выяўляць i рыхтаваць патэнцыяльных донараў для ўзяцця ад iх жыццёваважных органаў для трансплантацыi. У сувязi з гэтым колькасць аперацый па трансплантацыi органаў i тканак чалавека ў Беларусi яўна недастатковая. Напрыклад, колькасць аперацый, якiя выконваюцца хворым з нырачнай недастатковасцю, за апошнiя тры гады скарацiлася з 31 выпадку да 8 у 2005 годзе.

Паводле слоў М. Ваяводы, гэтаму садзейнiчала i недасканаласць некаторых артыкулаў Закона «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека». У прыватнасцi, у iм адсутнiчала дакладнае паняцце трупнага донара, жывога донара, бiялагiчнай смерцi, недакладна быў прапiсаны артыкул аб неабходнасцi дазволу родных на ўзяцце органаў у памёршых. Таксама ў законе адсутнiчае iнстытут незалежнай юрыдычнай асобы, каардынатара, якi б праводзiў канстатацыю смерцi мозга, размаўляў бы з роднымi памёршага, займаўся б iншымi арганiзацыйнымi мерапрыемствамi. У новай рэдакцыi закона будзе працягваць дзейнiчаць прэзумпцыя згоды на ўзяцце органаў i тканак чалавека пасля яго смерцi. Зыходзячы з гэтага, узяцце органаў i тканак чалавека ў трупнага донара не дапускаецца, калi кiраўнiку дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да моманту канстатацыi яго бiялагiчнай смерцi донара прадстаўлена пiсьмовая заява аб нязгодзе на ўзяцце органаў i тканак чалавека для трансплантацыi, якая напiсана дадзенай асобай пры жыццi альбо да моманту канстатацыi бiялагагiчнай смерцi — адным з яго блiзкiх родных або законным прадстаўнiком.

Як адзначыў М. Ваявода, прыняцце новай рэдакцыi закона для нашай краiны вельмi актуальнае. Iснуе вельмi шмат захворванняў, якiя ў вынiку прыводзяць да смерцi чалавека, калi таму своечасова не будзе праведзена аперацыя па трансплантацыi органаў. Дарэчы, у Беларусi штогод выяўляецца каля 2 тысяч новых хворых са стадыяй хранiчнай нырачнай недастатковасцi, палова з якiх мае патрэбу ў тэрапii, якая ўключае ў тым лiку i трансплантацыю нырак. У 2005 годзе на лячэннi знаходзiлася каля 1,5 тысячы хворых, якiя атрымлiвалi такую тэрапiю. Выкананне трансплантацыi нырак хоць бы ў адносiнах да паловы з iх (нават i не на працягу аднаго года) дазволiла б вызвалiць месцы ў бальнiцах для iншых хворых, iстотна скарацiла б смяротнасць сярод такiх хворых. Пры гэтым павелiчэнне колькасцi аперацый па трансплантацыi органаў будзе выгаднае i з эканамiчнага пункту гледжання: расходы на лячэнне хворых скароцяцца з 12—15 тысяч долараў ЗША да 8. Таксама неабходна адзначыць, што за межы Беларусi штогод на перасадку органаў накiроўваецца каля 10 хворых, якiя плацяць да 100 тысяч долараў ЗША за перасадку нырак i да 300 тысяч долараў ЗША за перасадку печанi.

У рэспублiканскiм лiсце чакання сваёй чаргi на трансплантацыю нырак чакаюць каля 300 хворых. Штогод гэты спiс павялiчваецца недзе на 15 працэнтаў, а гэта 30—40 чалавек. У Мiнiстэрстве аховы здароўя распрацавана канцэпцыя трансплантацыi органаў i тканак хворых цяжкiмi захворваннямi. Гэты дакумент, апрача ўсяго, прапаноўвае арганiзацыю рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра клiнiчнай хiрургii i трансплантацыi на базе 9-й клiнiчнай бальнiцы. Плануецца, што ў iм можна было б пачаць трансплантацыю асноўных жыццёваважных органаў (у Беларусi цяпер праводзяцца аперацыi толькi па трансплантацыi нырак), iстотна палепшыць лячэнне хворых, спынiць практыку накiравання iх на лячэнне за межы краiны. Паводле слоў М. Ваяводы, прыняцце новай рэдакцыi Закона «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавека» дазволiла б прыступiць да рэалiзацыi пастаўленых задач, знiзiць сацыяльнае напружанне ў пытаннi аказання дапамогi па трансплантацыi органаў i тканак чалавека.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi знаходзяцца на разглядзе змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб трансплантацыi органаў i тканак чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика