Веласiпеды з ручным кiраваннем не вырабляюцца
Сяргей РАСОЛЬКА
Пасля вайны праз нашу вёску з суседняй ездзiў iнвалiд на трохколавым веласiпедзе. Прыводзiў ён веласiпед у рух рукамi пры дапамозе двух рычагоў. Мяне цiкавiць: цi выпускае такiя веласiпеды Мiнскi мотавелазавод i колькi ён каштуе? Я iнвалiд II групы, у мяне парушэннi апорна-рухальнага апарату. Але рукамi працаваць магу. Думаю, што такое пытанне цiкавiць многiх, хто знаходзiцца ў аналагiчнай сiтуацыi.
Мiкалай Емяльянавiч Ламейка, в. Чырвоная Паляна Любанскага раёна. Сапраўды, доследныя работы па вытворчасцi веласiпеда з ручным кiраваннем на Мiнскiм мотавелазаводзе колькi часу таму вялiся. Гэта нам пацвердзiў начальнiк аддзела адгрузкi прадпрыемства Генадзь Канаш. Але далей гэтага справа не пайшла i веласiпед для iнвалiдаў у серыйную вытворчасць не пайшоў. Адна з прычын — адсутнасць заказаў на такi выраб. Думаецца, што нават калi б прадпрыемства i асвоiла выпуск веласiпедаў з ручным кiраваннем, каштавалi б яны нятанна. Наколькi мы зразумелi з адказу, тэарэтычна iснуе магчымасць вырабу веласiпеда з ручным кiраваннем па iндывiдуальнаму заказу. Але зноў жа ўлiчыце, што гэта фактычна ручная зборка, што напрамую адаб’ецца на кошце гатовай прадукцыi. Паводле слоў Генадзя Канаша, усе ўзоры веласiпедаў з ручным кiраваннем, якiя яму даводзiлася бачыць, былi замежнай вытворчасцi. Сам жа завод на сённяшнi дзень вырабляе для iнвалiдаў з парушэннямi апорна-рухальнага апарату толькi iнвалiдныя каляскi з ручным кiраваннем (гэта калi яна прыводзiцца ў рух рукамi праз спецыяльныя абручы на колах каляскi). Але гэта, мабыць, не зусiм тое, пра што цiкавiўся чытач?..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля вайны праз нашу вёску з суседняй ездзiў iнвалiд на трохколавым веласiпедзе. Прыводзiў ён веласiпед у рух рукамi пры дапамозе двух рычагоў |
|