ШЛЯХ ДА БОГА
Мiкола ШАБОВIЧ
Куды нi едзь, нi кроч,
А сэнс жыцця людскога — Шукаць i ўдзень, i ўноч Адзiны шлях — да Бога. Хоць дзе ён, гэты шлях: Мiж зор, цi пад нагамi, Цi ў вусцiшных палях Замецены снягамi?.. На ранiшняй зары I ў суцем вечаровы Праз моўчныя вiры Шапчы малiтвы словы, Каб мiж сямi дарог Знайсцi адну дарогу... Пакуль з табою Бог, Датуль i ты — пад Богам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куды нi едзь, нi кроч, А сэнс жыцця людскога — |
|