21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заснаванне вышэйшай царкоўнай узнагароды як апошнi акорд у справе царкоўнага адраджэння i стабiлiз

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксклюзіў

Тэмы царкоўнай геральдыкi i царкоўных узнагарод, як аказалася, дагэтуль у рэспублiканскiм друку не асвятлялiся. Увогуле, iнфармацыi па азначаных пытаннях было няшмат, яе давялося збiраць лiтаральна па крупiцах. Але ад гэтай акалiчнасцi цiкавасць да выбранай тэмы толькi павялiчвалася. Спадзяёмся, нашы чытачы таксама знойдуць у матэрыяле шмат новага i невядомага для сябе.

Iнтарэс да геральдыкi нарадзiўся разам з экзархатам

Перш чым распачаць аповяд, неабходна здзейснiць кароткi экскурс па старонках нашай недалёкай гiсторыi. Бо заснаванне Беларускай Праваслаўнай Царквы (цi Беларускага экзархата) Маскоўскага патрыярхата на мяжы 80—90 гадоў мiнулага стагоддзя i ўзнiкненне iнтарэсу да беларускай царкоўнай геральдыкi цесна ўзаемазвязаны памiж сабой. Менавiта ў той час распачалася работа па стварэнню герба Мiнскай епархii. Пачатак ёй паклаў мастак Вячаслаў Лямачка, якi ўсе далейшыя гады працягвае гэта супрацоўнiцтва з Царквой i якi ўвасобiў у жыццё многiя праекты, што звязаны з царкоўнай геральдыкай (адзiн з апошнiх, напрыклад, памятная манета Нацбанка краiны, прысвечаная 3-тысячагоддзю Iерусалiма).

Дык вось, адлюстраванне ў праваслаўных традыцыях Багародзiцы ў акружэннi шасцi херувiмаў узята з герба Мiнска, зацверджанага пасля другога падзелу Рэчы Паспалiтай указам Сената ад 22 студзеня 1796 года. У якасцi геральдычнага элемента тэма «внебовзятьи Панна Марыи» ўзнiкла ў 1591 годзе: у прывiлеi караля Рэчы Паспалiтай Сiгiзмунда III, якiм ён пацвярджаў магдэбургскае права Мiнска. Нагадаем, што магдэбургскае права было дадзена гораду вялiкiм князем Лiтоўскiм Аляксандрам Ягелончыкам у 1499 годзе. У перыяд памiж 1566 годам, калi было створана Мiнскае ваяводства, i 1591 годам асноўным геральдычным элементам мiнскага ваяводскага герба была эмблема «Пагонi».

Прыналежнасць кiруючых Рэччу Паспалiтай колаў да Рымска-Каталiцкай Царквы цалкам тлумачыць, чаму Багародзiца на гербе Сiгiзмунда была адлюстравана ў лацiнскiх традыцыях. Вобраз Багародзiцы, якi заступаецца за град Мiнск, узыходзiць да незвычайнага з’яўлення Яе цудатворнай iконы на берагах Свiслачы паблiзу замка мiнскiх князёў у 1500 годзе. Iкона гэта была прывезена святым раўнаапостальным князем Уладзiмiрам у Кiеў з Корсунi ў 998 годзе, а па разарэннi Кiева крымскiм ханам Мехмет-Гiрэем была дзiвосна здабыта жыхарамi Мiнска.

Тры лазурковыя хвалепадобныя паясы на залатым шчыце — герб Мiнскай губернi, зацверджаны ў 1878 годзе. Аб’яднаўшы разам гербы Мiнска i Мiнскай губернi i надаўшы новаму адлюстраванню выгляд панагii (нагрудны знак праваслаўных епiскапаў. — С.Р.), мы атрымалi Вобраз Багародзiцы, якая iдзе па водах. Гэта павiнна нагадваць нам сёння аб Вялiкай Заступнiцы града Мiнска перад Госпадам, па водах Свiслачы з’явiўшай нам Сваю цудатворную iкону.

На сённяшнi дзень гэта адзiная царкоўная ўзнагарода

Кожны з чытачоў хоць бы ў агульных рысах, але ведае гiсторыю Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай, створанага ювелiрам Лазарам Богшам па блаславеннi святой iгуменнi. Як ведае i тое, што падчас Вялiкай Айчыннай вайны гэтая рэлiквiя знiкла, i дагэтуль нiхто не можа дакладна сказаць аб яе лёсе. Ужо ў наш час мастак-эмальер, член Саюза мастакоў Рэспублiкi Беларусь Мiкалай Кузьмiч выканаў унiкальную i надзвычай карпатлiвую працу па аднаўленню Крыжа. Мы не будзем зараз спыняцца на тым, што раней падрабязна асвятлялася, а зробiм акцэнт на малавядомых старонках гiсторыi. Справа ў тым, што па меры таго, як працягваўся працэс аднаўлення Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай, натуральным чынам нараджалася i задумка па стварэнню ордэна Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай. Сiмвалiчна, што прапановы па заснаванню гэтага ордэна былi агучаны напярэдаднi 1000-годдзя Полацкай Епархii — 11 мая 1998 года яны былi накiраваны Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму i ўсяе Русi Аляксiю Другому (згодна з правiламi царкоўнай кананiчнай дысцыплiны).

У палажэннi аб узнагародзе гаворыцца, што ордэн Крыжа Прападобнай Ефрасiннi, iгуменнi Полацкай заснаваны як вышэйшы (i пакуль што адзiны. — С.Р.) ордэн Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уручаецца ордэн па рашэнню Сiнода Беларускай Праваслаўнай Царквы, зацверджанаму Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi. Да ордэна могуць прадстаўляцца клiрыкi i мiране Праваслаўнай Царквы, якiя старанна папрацавалi на карысць Святой Царквы. Ордэн мае дзве ступенi.




Што сабой уяўляе ордэн? У яго аснову пакладзена старажытнае адлюстраванне чатырохканцовага крыжа з канцамi, якiя расшыраюцца i завяршаюцца карункавымi шарыкамi. «Дадзеная форма крыжа вядома па археалагiчных знаходках i ўяўляе сабой грэчаскi квадратны крыж чатырохканцовай формы з роўнымi балкамi. У цэнтры крыжа змешчана кола з арэолам, на якi накладаецца залатое аб’ёмнае адлюстраванне Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай. Паглыбленнi па чатырох баках Крыжа i ў цэнтральным коле запоўнены белымi эмалямi. Абрамленнi эмалей вызалачаны. Памiж канцамi крыжа, якiя расшыраюцца, размешчаны промнi, што ў ордэне першай ступенi вызалачаны, у ордэне другой ступенi пакрыты серабром. У промнях украпаны камянi, па два на кожным промнi. У ордэне першай ступенi — рубiны, у ордэне другой ступенi — лазурыты».

Сярод першых узнагароджаных — Патрыярх i прэзiдэнт

Гiсторыя стварэння ордэна Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай, як бачна, пачалася фактычна з гiсторыяй самой Беларускай Праваслаўнай Царквы. Яго заснаванню папярэднiчала такая знакавая з’ява, як аднаўленне Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай, а ўжо з’яўленне самой узнагароды можна смела назваць завяршаючым лагiчным акордам працэсу царкоўнага адраджэння i стабiлiзацыi ў грамадскiм жыццi. Якi нарэшце надышоў у свядомасцi людзей пасля катастрофы на ЧАЭС i развалу Савецкага Саюза...

Распачаў работу над ордэнам мастак Вячаслаў Лямачка, якi стварыў аснову ўзнагароды, якая пасля абмеркавання была прынята да далейшай распрацоўкi. А завяршыў гэтую працу, што таксама, напэўна, мае сiмвалiзм, мастак Мiкалай Кузьмiч, якi аднавiў Крыж Прападобнай Ефрасiннi Полацкай.

Заснаваны ордэн Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай быў 24 верасня 1998 года на пасяджэннi Сiнода Беларускай Праваслаўнай Царквы з блаславення Свяцейшага Патрыярха. Якраз 24—27 верасня быў здзейснены трэцi вiзiт Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя ў Рэспублiку Беларусь. Ён быў прымеркаваны да свята Уздзвiжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга, падчас якога Свяцейшы Патрыярх адслужыў лiтургiю ў Свята-Крыжа-Уздзвiжанскiм саборы Полацкага жаночага Спаса-Ефрасiннеўскага манастыра. Напярэдаднi вiзiту было прынята рашэнне аб узнагароджаннi толькi заснаваным ордэнам Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай Аляксiя Другога. Неўзабаве памiж iм i Аляксандрам Лукашэнкам адбылася сустрэча, падчас якой было абвешчана, што другiм па лiку чалавекам, удастоеным вышэйшай узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы I ступенi стаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь. Грамата да ўзнагароды была падпiсана 27 верасня 1998 года.

У далейшым ордэнам Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай былi ўдастоены памiж iншых таксама i ўжо вядомы нам мастак Мiкалай Кузьмiч, навукоўцы, якiя прымалi ўдзел у навуковым абгрунтаваннi новастворанага Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай — Леанiд Аляксееў i Таццяна Макарава. Вырабляецца, дарэчы, ордэн на расiйскiм прадпрыемстве па вырабу царкоўных прыналежнасцяў у Софрына.

Будзе ордэн свяцiцеля Кiрылы Тураўскага

Трэба сказаць, што i да, i пасля заснавання ордэна Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай тыя з грамадзян Беларусi, якiя сваiмi справамi садзейнiчалi царкве, узнагароджвалiся расiйскiмi i ўкраiнскiмi царкоўнымi ўзнагародамi. Сярод iх, напрыклад, можна назваць ордэн Святога раўнаапостальнага князя Уладзiмiра трох ступеняў (якiм узнагароджваюцца пераважна мужчыны), ордэн Святой раўнаапостальнай княгiнi Вольгi (iм узнагароджваюць жанчын), ордэн прападобнага Сергiя Раданежскага, ордэн святога благавернага князя Данiiла Маскоўскага трох ступеняў i аднайменныя медалi...

Акрамя таго прыхаджане i самi свяшчэннаслужыцелi ўзнагароджвалiся рознымi памятнымi знакамi ў гонар тых цi iншых падзей. Такiя памятныя знакi, якiя выраблялiся невялiкiмi, абмежаванымi тыражамi, былi ў Мiнскай епархii, у сталiчнага Дома мiласэрнасцi.

А памятаеце, як узнiкла думка аб стварэннi ордэна Крыжа Прападобнай Ефрасiннi Полацкай? Напярэдаднi святкавання 1000-годдзя Полацкай епархii. Не так даўно Беларуская Праваслаўная царква i грамадскасць краiны адсвяткавалi 1000-годдзе Тураўскай епархii. Дык вось, як стала вядома «Звяздзе», зараз вядуцца работы па стварэнню ордэна свяцiцеля Кiрылы Тураўскага. Гэта царкоўная ўзнагарода будзе ўжо другой па лiку вышэйшай узнагародай Беларускай праваслаўнай царквы. Вядуцца работы i па стварэнню царкоўных медалёў. Рэдакцыi «Звязды» было паабяцана, што калi пра гэта ўжо можна будзе гаварыць больш падрабязна, яна абавязкова пазнаёмiць з гэтымi ўзнагародамi сваiх чытачоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла прэс-сакратару Патрыяршага Экзарха Андрэю Петрашкевiчу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмы царкоўнай геральдыкi i царкоўных узнагарод, як аказалася, дагэтуль у рэспублiканскiм друку не асвятлялiся. Увогуле, iнфармацыi па азначаных пытан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика