Дарагiя суайчыннiкi!
Вялiкдзень! Светлае Хрыстова ўваскрэсенне! Час, калi звыклае «Добры дзень» змяняецца святочным:
ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС! Мы прывыклi да гэтай весткi. Вось ужо 2000 гадоў наш свет святкуе гiстарычную падзею — Уваскрэсенне Хрыста. Але Вялiкдзень, гэта не проста святкаванне падзеi, якая адбылася ў сiвой старажытнасцi. Хрысцiяне, адзначаючы Вялiкдзень, святкуюць перамогу жыцця над смерцю, святла над цемрай, святасцi над грахом. I хоць мы святкуем Вялiкдзень з усiм народам, з усёй царквой, з усёй сям’ёй — гэта свята павiнна стаць глыбока асабiстым для кожнага. Апостал Павел пiсаў: «Итак, если вы воскресли со Христом» (Пасланне да Каласянаў 3 гл. 1 ст). Мы жадаем вам, дарагiя суграмадзяне, святкаваць Вялiкдзень як перамогу над грахом, якую вы перажылi асабiста. Кожны раз, калi грэшнiк вырываецца з абдымкаў граху — абвяшчаецца перамога Хрыста: ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС! Многiя сучасныя сем’i яшчэ знаходзяцца ў цемры. Нелюбоў, здрада, разводы яркiя сведчаннi гэтаму. I як вынiк гэтых праблем — разбiтыя сэрцы, разбураныя сем’i, кiнутыя дзецi. Мы, хрысцiяне Беларусi, молiмся, каб святло ўваскрэсення Хрыстовага заззяла i для такiх. Iсус уваскрэс, каб рассеяных сабраць разам; каб вылечыць разбiтыя сэрцы. Каб разбураныя сем’i зноў аб’ядналiся. Каб дзецi знайшлi бацькоў. Кожны раз тады святло Яго ўваскрэсення асвятляе сям’ю, прыходзiць вылечванне. Дарагiя жыхары нашай краiны! Сардэчна вiншуем усiх вас, вашы сем’i, цэрквы са святам! Са светлым днём Уваскрэсення Хрыстовага — з Вялiкаднём вас, дарагiя! ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС! Епiскап евангельскiх хрысцiян баптыстаў у Рэспублiцы Беларусь Мiкалай СIНКАВЕЦ. Красавiк 2006 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкдзень! Светлае Хрыстова ўваскрэсенне! Час, калi звыклае «Добры дзень» змяняецца святочным:
|
|