«Чорная быль» Мiхаiла Савiцкага
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
У Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi адкрылася выстаўка работ Мiхаiла Савiцкага «Чорная быль». Гэты цыкл твораў Героя Беларусi, народнага мастака СССР i Беларусi нiкога не пакiдае абыякавым. Трагедыя народа, трагедыя краiны — вачамi Творцы...
Адкрыў выстаўку мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Матвяйчук. Ён падкрэслiў: «Больш за 50 гадоў Мiхаiл Савiцкi ў мастацтве, у яго сваё бачанне жыцця. Яго творы — спалучэнне мужнасцi, смутку i надзеi. Надзеi на заўтрашнi дзень...» Першы намеснiк старшынi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Уладзiмiр Чэрнiкаў паведамiў, што зараз дзяржава робiць усё магчымае для мiнiмiзацыi чарнобыльскiх праблем. Мiхаiл Андрэевiч правёў своеасаблiвую экскурсiю, расказаў, як задумвалiся i стваралiся работы серыi «Чорная быль» — «Эвакуацыя», «Вiдушчы», «Плач аб зямлi», «Настальгiя», «Алегорыя Чарнобыля» і iншыя. Працаваць над тэмай мастак пачаў амаль адразу пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у 1987 годзе. Выстаўка будзе працаваць да 10 мая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi адкрылася выстаўка работ Мiхаiла Савiцкага «Чорная быль» |
|