21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё пра медыцынскую дапамогу

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

ПРАМАЯ ЛIНIЯ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН

(Працяг. Пачатак у нумарах за 12, 15 ,17 і 19 красавіка.)

Пётр Канстанцiнавiч Мацюшэнка, Вiлейскi раён:

— Пляменнiца вучыцца ў медыцынскай ВНУ. Зараз падчас размеркавання выпускнiкоў нярэдка накiроўваюць на працу ў сельскую мясцовасць. У сувязi з чым хацелася б запытацца: як вырашаецца жыллёвае пытанне маладых спецыялiстаў? Цi прадугледжаны меры iх матэрыяльнага стымулявання?

— У адпаведнасцi з артыкулам 96 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры накiраваннi ў парадку размеркавання асоб, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы, i пераездзе ў iншую мясцовасць (iншы населены пункт па iснуючаму адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню), iм прадастаўляюцца гарантыi i выплачваюцца кампенсацыi, што прадугледжаны заканадаўствам. Iнструкцыяй аб стажыроўцы выпускнiкоў вышэйшых медыцынскiх устаноў адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, якая зацверджана пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя ад 2 снежня 2005 года, устаноўлена, што расходы, якiя звязаны са стажыроўкай выпускнiкоў медыцынскiх ВНУ (уключаючы выплату iм заработнай платы), робяцца за кошт сродкаў адпаведных арганiзацый аховы здароўя. Кампенсацыйныя выплаты ў адпаведнасцi з накiраваннем выпускнiкоў на базу стажыроўкi ў iншую мясцовасць, месячны водпуск да пачатку стажыроўкi аплачваюцца за кошт арганiзацый аховы здароўя, у якiя яны накiраваны на стажыроўку. Водпуск па заканчэннi аднагадовай стажыроўкi i праезд урачоў-стажораў да месца працы таксама аплачваюцца базай стажыроўкi. У адпаведнасцi з п. 49 названай Iнструкцыi аплата працы ўрача-стажора (правiзара-стажора) робiцца ў парадку i памерах, што вызначаны заканадаўствам, якое дзейнiчае зараз. Выпускнiкам вышэйшых навучальных медыцынскiх устаноў, якiя атрымалi дыплом урача або правiзара i накiраваны на стажыроўку пасля здачы выпускных дзяржаўных экзаменаў у адпаведнасцi з рашэннем камiсii па персанальнаму размеркаванню, аднаразовая дапамога ў памеры месячнага тарыфнага акладу выплачваецца па месцы праходжання стажыроўкi пасля заключэння працоўнага дагавора i прыняцця маладога спецыялiста на пасаду ўрача-стажора (правiзара-стажора).

Заканадаўствам таксама вызначана, што выпускнiкам дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя прыступiлi да работы не па месцы жыхарства бацькоў або ў раёнах, што пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўляюцца льготныя крэдыты на набыццё хатняй маёмасцi i тавараў першай неабходнасцi на працягу двух гадоў пасля заканчэння навучальных устаноў. Маладым спецыялiстам, якiя накiраваны на працу па персанальнаму размеркаванню, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя ўстановы, а таксама арганiзацыi, у якiя яны накiраваны на працу, пры недахопе ўласнага службовага жыллёвага фонду павiнны выдзяляць грашовыя сродкi з мэтай кампенсацыi за наём жылых памяшканняў у фiзiчных асоб, выдаваць маладым спецыялiстам крэдыты на iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыццё мэблi i iншага бытавога iнвентару, прымаць па-за чаргой у жыллёва-будаўнiчыя кааператывы, у першачарговым парадку прадастаўляць месцы ў iнтэрнатах.

Iван Пятровiч Грыгор’еў, г. Мiнск:

— У маiх знаёмых сын вучыцца ў адзiнаццатым класе, хутка неабходна рабiць выбар будучай прафесii. Ён хоча паступаць у медыцынскую навучальную ўстанову. Зараз шмат гаворыцца аб тым, што з’яўляецца патрэба ва ўрачах агульнай практыкі, а ў перспектыве, магчыма, будуць неабходны i так званыя «сямейныя ўрачы». Цi прадугледжваецца арганiзаваць падрыхтоўку студэнтаў па адпаведных спецыяльнасцях?

— Падрыхтоўка ўрачэбных кадраў у вышэйшых медыцынскiх навучальных установах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрэбай сiстэмы, у тым лiку i на вёсцы. Усе рэалii часу, несумненна, улiчваюцца. Зараз атрыманне квалiфiкацыi «Урач агульнай практыкi» (як, дарэчы, i iншых урачэбных квалiфiкацый) адбываецца на аснове першаснай перападрыхтоўкi (стажыроўкi).

Васiль Рыгоравiч Сямёнаў, Пастаўскi раён:

— Зараз праводзiцца рэфармаванне першаснага ўзроўню аказання медыцынскай дапамогi. На вёсцы закрываюцца ФАПы. Якiм чынам тут ствараюцца ўмовы для належнага сэрвiсу, цi не застаюцца жыхары сам-насам са сваiмi надзённымi праблемамi?

— У адпаведнасцi з Канцэпцыяй развiцця аховы здароўя на 2003—2007 гг., якая была зацвед-жана пастановай урада ад 8 кастрычнiка 2003 года, рэфармаванне сiстэмы першаснай медыцынскай дапамогi прадугледжвае захаванне належнага ўзроўню сэрвiсу i, больш таго, наступную лiквiдацыю дыспрапорцый у абслугоўваннi гараджан i вяскоўцаў. Гэта мае на ўвазе не разбурэнне ўстаноў аховы здароўя, якiя зараз працуюць, а змяненне iх функцый, метадаў работы, сiстэмы фiнансавання i ўзаемаадносiнаў. Мяркуецца ажыццявiць павышэнне ўзроўню i даступнасцi медыцынскага абслугоўвання для вяскоўцаў.

У кожным раёне прадугледжваецца арганiзаваць урачэбныя амбулаторыi, дзе б працавала не менш чым два ўрачы (адзiн працуе на прыёме, другi абслугоўвае выклiкi). Яны павiнны быць забяспечаны мабiльнай сувяззю. Амбулаторыi неабходна аснасцiць двума вiдамi транспарту: насiлкавым i павышанай праходнасці. Актыўна павiнна праводзiцца арганiзацыя медыка-сацыяльнай дапамогi (бальнiц сястрынскага догляду), мерапрыемствы па замацаванню медыцынскiх кадраў на вёсцы (мэтавы набор студэнтаў у медыцынскiя ВНУ, прадастаўленне жылля для спецыялiстаў i iнш.), умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый аховы здароўя (першачарговае вырашэнне пытанняў вываду ўстаноў з моцна зношаных будынкаў, забеспячэнне халоднай i гарачай вадой, каналiзацыяй, цэнтральным ацяпленнем i г.д.).

ФАПы, якiя маюць добрую матэрыяльна-тэхнiчную базу, рэарганiзоўвалiся ва ўрачэбныя амбулаторыi: у 2003 годзе адбылося пераўтварэнне 5 такiх устаноў, у 2004-м — 1, летась — яшчэ 8. Такiм чынам, колькасць фельчарска-акушэрскiх пунктаў у Беларусi складала: у 2003 годзе — 2669, у 2004-м — 2617, у 2005-м — 2579. За гэты час з 481 да 593 павялiчылася колькасць самастойных урачэбных амбулаторый. Улiчваючы старэнне насельнiцтва, адбываецца iмклiвы рост бальнiц сястрынскага догляду, якiя скiраваны на аказанне першаснай медыка-санiтарнай дапамогi на вёсцы: калi ў 2003 годзе iх было 4, то летась — ужо 79. Усяго на працягу апошнiх трох гадоў колькасць арганiзацый аховы здароўя ў сельскай мясцовасцi паменшылася нязначна — усяго на 16. Варта адзначыць, што закрыццё ФАПаў — гэта прэрагатыва мясцовых уладаў. Як правiла, закрывалiся фельчарска-акушэрскiя пункты, матэрыяльна-тэхнiчная база якiх не адпавядала санiтарным нормам (аварыйны стан, адсутнасць, напрыклад, водаправоду i каналiзацыi, пячное ацяпленне) i якiя абслугоўвалi невялiкую колькасць насельнiцтва.

Сямён Iванавiч Дзем’яновiч, г. Гродна:

— Чуў, што пачалi працаваць дзяржаўныя унiтарныя прадпрыемствы па аказанню платных медыцынскiх паслуг. Чым яны адрознiваюцца ад спецыялiзаваных прыватных цэнтраў — якасцю, больш шырокiм пералiкам паслуг, iх коштам?

— Зараз, Сямён Iванавiч, працэс стварэння дзяржаўных унiтарных прадпрыемстваў знаходзiцца ў пачатковай стадыi, таму рабiць пэўныя высновы пакуль заўчасна. Разам з тым, ужо цяпер можна казаць аб тым, што такi крок апраўданы. Стварэнне дзяржаўных унiтарных прадпрыемстваў дазволiць вырашыць шэраг надзённых задач — сканцэнтраваць аказанне платных медыцынскiх паслуг i адпрацаваць механiзм iх аказання на базе УП лячэбна-прафiлактычнага профiлю, вывучыць попыт на iх асобныя вiды з мэтай удасканальвання заканадаўства па забеспячэнню патрэбы насельнiцтва ў платных медыцынскiх паслугах (звыш тых мiнiмальных сацыяльных стандартаў, што былi ўстаноўлены). Не менш важна i тое, што такiм чынам удасца стварыць альтэрнатыву прыватным арганiзацыям па задавальненню попыту на даступныя платныя медыцынскiя паслугi — гэта найбольш эфектыўны спосаб рэгулявання iх якасцi i кошту.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика