21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Iнстытут узнiк як клопат дзяржавы пра лiтаратуру»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

У Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная 75-годдзю Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

Iнстытут лiтаратуры вядомы далёка за межамi Беларусi як буйны навуковы цэнтр, адзначыў выконваючы абавязкi дырэктара Iнстытута, доктар фiлалагiчных навук Валерый Максiмовiч. У розныя гады ўстанову ўзначальвалi акадэмiкi Iван Замоцiн, Васiль Барысенка, Мiхась Лынькоў, Iван Навуменка, Вiктар Каваленка, Уладзiмiр Гнiламёдаў. «Iнстытут узнiк як клопат дзяржавы пра лiтаратуру. Сотнi тамоў твораў выйшлi за гэтыя гады, — падкрэслiў галоўны навуковы супрацоўнiк Iнстытута лiтаратуры, акадэмiк Ул. Гнiламёдаў. — Нашы даследчыкi — людзi высокай квалiфiкацыi, якiя фанатычна любяць лiтаратуру. За 75 гадоў дзейнасцi Iнстытут нямала зрабiў для ўсталявання i развiцця навук аб лiтаратуры i для самой беларускай лiтаратуры».

На прэс-канферэнцыi адбылася зацiкаўленая размова адносна будучынi беларускай лiтаратуры. «Некаторыя ўпэўнены: няма зараз беларускай лiтаратуры (колькi разоў яе ўжо закрэслiвалi!), але ж лiтаратура iснуе незалежна ад падобных выказванняў», — лiчыць Сцяпан Лаўшук, загадчык аддзела сучаснай беларускай лiтаратуры, член-карэспандэнт НАНБ. Сучасную лiтаратуру заўсёды вызначае сплаў традыцый i навацый. «Тэарэтычны агляд дасягненняў — адпраўны пункт для таго, каб уявiць, што нас чакае наперадзе. Бо тэорыя — найперш прадбачанне», — мяркуе загадчык аддзела тэорыi лiтаратуры, доктар фiлалагiчных навук Мiхась Тычына.

У прэс-канферэнцыi бралi ўдзел не толькi даследчыкi лiтаратуры, але i вядомыя паэты, пiсьменнiкi, кiраўнiкi лiтаратурных музеяў краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная 75-годдзю Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика