Салдаты ўдачы Парыжа не ўбачаць
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Адразу двух «гора-легiянераў» затрымалi беларускiя памежнiкi на гранiцы з Лiтвой i Польшчай. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта памежных войскаў Беларусi, у Гродзенскай вобласцi прыкладна ў 500 метрах ад мяжы з Лiтвой быў затрыманы 29-гадовы грамадзянiн Казахстана. Парушальнiк шчыра прызнаўся памежнiкам, што меў намер нелегальна перасячы беларуска-лiтоўскую мяжу, дабрацца да Францыi i паступiць там у Iншаземны легiон. А лiтаральна на наступны дзень пасля гэтага выпадку ўжо на беларуска-польскай мяжы, у Брэсцкай вобласцi быў затрыманы яшчэ адзiн «кандыдат у легiянеры». Iм аказаўся 23-гадовы грамадзянiн Малдовы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу двух «гора-легiянераў» затрымалi беларускiя памежнiкi на гранiцы з Лiтвой i Польшчай
|
|