Праведзены конкурс на ўзвядзенне мемарыяла ў Смаргонi
Вiктар ХУРСIК
Наша газета неаднойчы пiсала пра вялiкую кроў, якая была пралiта ў Смаргонi ў Першую сусветную вайну. Iдэя ўзвядзення мемарыяла абаронцам горада паступова набывае рэальныя абрысы. Яна падтрымана Смаргонскiм райвыканкамам i Мiнiстэрствам культуры. На днях у Смаргонi адбылося падвядзенне вынiкаў адкрытага конкурсу на праект помнiка. У iм узялi ўдзел дзевяць творчых груп i творцаў, сярод якiх былi скульптары Генадзь Буралкiн, Валянцiн Занковiч, архiтэктары Iгар Марозаў, Наталля Мартынава, Вiктар Буры i iншыя. Журы конкурсу, якое ўзначалiў вядомы беларускi скульптар Iван Мiско, аказалася ў даволi складанай сiтуацыi. Тэма ахвяр i гераiзму той вайны яшчэ практычна не паднiмалася ў беларускiм мастацтве. З аднога боку, яе ўвасабленне патрабуе маштабнасцi, абагульненняў. З другога боку, як адзначалi члены журы, час грандыёзных мемарыялаў мiнуў. З цягам часу яны разбураюцца i патрабуюць значных сродкаў на дагляд. Майстэрства павiнна заключацца ў здольнасцi перадаць iдэю лаканiчна, найменшай колькасцю мастацкiх сродкаў. Журы адзначыла, што з гэтай задачай не справiўся нiводны з канкурсантаў. Найбольш блiзка да мэты наблiзiлася творчая група ў складзе скульптара А. Арцiмовiча, архiтэктараў А. Жылiнскага, С. Рачэўскага, дызайнера В. Ладынева. У прадастаўленым праекце гэтых творцаў, акрамя асноўнай тэмы гераiзму абаронцаў Смаргонi, знайшла адлюстраванне i тэма трагiчнага лёсу жыхароў шматпакутнага горада, бежанцаў.
У першую сусветную пакутавала не толькі Смаргонь. На ўсім працягу фронту, які дзяліў Беларусь з поўдня на поўнач зямля поўніцца магіламі воінаў і безыменных жыхароў. Было б цалкам абгрунтавана ўшанаваць іх памяць у рэспубліканскім маштабе. Вопыт удзельнікаў конкурсу яшчэ можа быць запатрабаваны. Пабудаваць мемарыял у Смаргонi плануецца на сродкi бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша газета неаднойчы пiсала пра вялiкую кроў, якая была пралiта ў Смаргонi ў Першую сусветную вайну |
|