«Спажывецкi кошык» стаў больш важкiм
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, вызначаны новы памер мiнiмальнага спажывецкага бюджэту ў цэнах сакавiка. Зараз «сярэднi» МСБ будзе складаць 250 280 рублёў. У параўнаннi з папярэднiм паказчыкам ён павялiчыўся на 2,4 працэнта.
Змянiлiся мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты для асобных катэгорый насельнiцтва. Да прыкладу, МСБ для мужчыны працаздольнага ўзросту будзе адпавядаць 312 380 рублёў, жанчыны працаздольнага ўзросту — 312 490, кожнага члена сям’i пенсiянераў — 222 240, хлопчыка ва ўзросце да 3 гадоў — 195 970, а дзяўчынкi ў такiм жа ўзросце — 196 280 рублей у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, вызначаны новы памер мiнiмальнага спажывецкага бюджэту ў цэнах сакавiк |
|