Сяргей Сiдорскi сустрэўся з кубiнскiм лiдарам Фiдэлем Кастра
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Фiдэль Кастра цёпла прывiтаў Сяргея Сiдорскага i ўсю ўрадавую дэлегацыю Беларусi. Затым у Палацы рэвалюцыi адбылiся афiцыйныя перагаворы памiж прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм i Старшынёй Дзяржаўнага савета i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Куба Фiдэлем Кастра з удзелам беларускай i кубiнскай дэлегацый.
Беларусь акажа падтрымку кубiнскай эканомiцы. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў Гаване 22 красавiка, падводзячы вынiкi афiцыйнага вiзiту ўрадавай дэлегацыi на Кубу. «Наша краiна як высокаразвiтая экспартаарыентаваная рэспублiка паставiць на Кубу сухое малако, масла, цукар i iншыя прадукты, якiя гэта краiна цяпер закупляе на сусветным рынку», — канкрэтызаваў сваю заяву беларускi прэм’ер. Дзелавыя колы Беларусi, якiя працавалi гэтымi днямi ў Гаване, абмеркавалi шэраг канкрэтных праектаў па пастаўках аўтамабiляў, кар’ерных самазвалаў, трактароў i пачалi iх рэалiзацыю. Сяргей Сiдорскi адзначыў, што Беларусь гатова iмпартаваць кубiнскiя прадукты. У лiку новых сумесных праектаў будзе абмяркоўвацца i пастаўка беларускiх калiйных угнаенняў на Кубу. Праз гэту краiну Беларусь плануе выйсцi на рынкi iншых краiн Лацiнскай Амерыкi, паведамiў прэм’ер-мiнiстр. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Сяргей Сiдорскi падзялiўся ўражаннямi аб перагаворах з кубiнскiм лiдарам Фiдэлем Кастра. Ён адзначыў, што гэты чалавек з унiкальнай палiтычнай харызмай, якога помняць многiя пакаленнi людзей ва ўсiм свеце, добра ведае Беларусь, цiкавiцца падзеямi ў нашай краiне. Фiдэль Кастра добра знаёмы i з беларускiмi трактарамi, якiя працуюць на Кубе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiдэль Кастра цёпла прывiтаў Сяргея Сiдорскага i ўсю ўрадавую дэлегацыю Беларусi. Затым у Палацы рэвалюцыi адбылiся афiцыйныя перагаворы памiж прэм’е |
|