Аляксандр Лукашэнка: «беларусы могуць з упэўненасцю глядзець у будучае»
Свята Вялiкадня з’яўляецца напамiнкам i сведчаннем таго, што кожны з нас можа абудзiць у сабе лепшыя духоўныя якасцi, напоўнiць свае сэрцы любоўю, зрабiць крок насустрач адзiн аднаму да згуртавання для добрых спраў у iмя лепшага будучага. З такiмi словамi звярнуўся 23 красавiка прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка да служыцеляў царквы i суайчыннiкаў у час Велiкоднага богаслужэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў сталiцы. Па традыцыi кiраўнiк дзяржавы асабiста павiншаваў свяшчэннаслужыцеляў i прыхаджан з гэтым светлым святам.
Прэзiдэнт перакананы, што цяпер, праз 20 гадоў пасля чарнобыльскай трагедыi, беларусы могуць з упэўненасцю глядзець у будучае, разумеючы, што «калi мы адзiны народ, калi нас не пакiдае вера, то ўсё ў нашых руках i мы ўсё зможам». Беларускi лiдар падкрэслiў, што ёсць сiлы, якiя iмкнуцца да сусветнага панавання, яны «спрабуюць падмяць пад сябе i нашу краiну, прымусiць беларусаў адмовiцца ад сваiх духоўных каранёў, традыцый i культуры, вымусiць будаваць жыццё на аснове аднатыпных замежных стандартаў». «Але мы не збiраемся слепа капiраваць чужы вопыт i стыль жыцця. Асаблiва сёння, калi вiдавочна, што многiя пастулаты, якiя нам навязваюцца, не ўмацоўваюць, а разбураюць нашы маральныя, духоўныя каштоўнасцi. Замест дабра прыўносяць у грамадства зло: бязлiтасныя сваркi, усёдазволенасць, грахоўную прагу нажывы i насiлля», — заявiў прэзiдэнт. «Мы выдатна разумеем, што ў сучасных умовах краiны можна перамагаць не толькi зброяй, але i словам — iнфармацыйнай агрэсiяй. Толькi моцны духам народ здольны адрознiць хлусню ад праўды, самастойна прыняць адказнае рашэнне аб сваiм лёсе. Менавiта таму пытанням духоўнасцi мы ўдзяляем столькi ўвагi ў нашай краiне», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў прэзiдэнта, Беларусь iдзе сваiм шляхам. «Ёсць каштоўнасцi, якiмi мы ганарымся. Перш за ўсё, гэта вера нашых продкаў, Айчына, мараль, славянскае адзiнства, сацыяльная справядлiвасць. Яны складаюць надзейны фундамент нашай iдэалогii», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што «сёння як нiколi вялiкая роля Праваслаўнай царквы, якая ва ўсе часы нязменна была разам з народам, падзяляючы з iм i радасць здабыткаў, i горыч страт, заўсёды адстойвала iнтарэсы Айчыны, служыла адзiнству i з’яднанню грамадства». Аляксандр Лукашэнка падарыў Мiтрапалiту Мiнскаму i Слуцкаму Фiларэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусi абраз Божай Мацi Iверскай. Кiраўнiк Беларускай праваслаўнай царквы перадаў Аляксандру Лукашэнку ад Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II традыцыйнае велiкоднае яйка, а таксама ўдзячнасць за цёплае прывiтанне з нагоды Вялiкадня. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што зусiм нядаўна свецкая ўлада адзначыла кiраўнiка Беларускай праваслаўнай царквы Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi самай высокай узнагародай нашай Айчыны — яму прысвоена званне Героя Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята Вялiкадня з’яўляецца напамiнкам i сведчаннем таго, што кожны з нас можа абудзiць у сабе лепшыя духоўныя якасцi, напоўнiць свае сэрцы любоўю, зра
|
|