21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першы камень SOS-дзiцячай вёскi ў Магiлёве

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У Магiлёве закладзены першы камень на месцы будаўнiцтва SOS-дзiцячай вёскi.

Дзiцячая вёска будзе пабудавана паблiзу Пячэрскага лесапарку. Плануецца, што яна пачне працаваць праз два гады, вясной 2008 года: гэта будзе 12—14 домiкаў, разлiчаных на сотню дзяцей-сiрот.

Цяпер у Магiлёўскай вобласцi налiчваецца каля 5 тысяч дзяцей-сiрот, i каля 2 тысяч з iх жывуць у дамах-iнтэрнатах. Мяркуецца, што ў SOS-дзiцячай вёсцы, якая больш падобная на дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сiротам будзе больш утульна жыць.

— Мы сёння заклалi камень у будаўнiцтва нашай будучынi, — выказаў сваё меркаванне старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. — Праблема сiроцтва застаецца вельмi вострай, i ад таго, як будуць выхоўвацца дзецi, што засталiся без бацькоўскай апекi, залежыць, наколькi здаровым i жыццядзейным будзе наша грамадства ўвогуле.

У Беларусi ўжо ёсць дзве SOS-вёскi для дзяцей — у Бараўлянах i Мар’iнай Горцы. А ўсяго ў свеце iх больш за 450. Дабрачынная арганiзацыя «SOS-Кiндэрдорф Iнтэрнацыяналь», якая была заснавана ў Аўстрыi, дзейнiчае з 1949 года i ажыццявiла свой праект у 132 краiнах свету.

На Магiлёўскi праект дабрачыннiкi маюць намер выдаткаваць каля 2 мiльёнаў еўра, гэта будуць спонсарскiя грошы з краiн Заходняй Еўропы. З гэтай жа крынiцы будуць фiнансавацца ўтрыманне вёскi i навучанне кадраў. У кожным доме будзе працаваць SOS-мацi, якая стане даглядаць дзяцей.

Прэзiдэнт мiжнароднай дабрачыннай арганiзацыi «SOS-Кiндэрдорф Iнтэрнацыяналь» Хельмут Куцiн сказаў на закладцы каменя, што ён чакае жанчын, якiя будуць працаваць SOS-мацi для дзiцячай вёскi i выказаў iмкненне пабудаваць у Магiлёве «нешта дасканалае» пры ўдзеле ўладаў.

— Давайма пойдзем разам, поплеч — у разуменнi i сяброўстве, — сказаў на ўрачыстай цырымонii Хельмут Куцiн.

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Наталля Аўдзеева выказала шчырую ўдзячнасць усiм, хто дапамагае нашай краiне i дзецям.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве закладзены першы камень на месцы будаўнiцтва SOS-дзiцячай вёскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика