Аляксандр КОСIНЕЦ, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусі:
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
«Пацярпеўшым жыхарам забяспечана належная сацыяльная падтрымка»
Сёлета для правядзення аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння жыхароў, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, з дзяржаўных сродкаў будзе выдаткавана каля 50 мiльярдаў рублёў. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыi па вынiках мiжнароднай канферэнцыi «Чарнобыль праз 20 гадоў. Стратэгiя аднаўлення i ўстойлiвага развiцця пацярпеўшых рэгiёнаў» паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец. Дзецi, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях, штодня атрымлiваюць гарачае харчаванне. Як адзначыў Аляксандр Косiнец, пацярпеўшым жыхарам аказваецца належная сацыяльная падтрымка — яны карыстаюцца шырокiмi прэферэнцыямi. Усе лiквiдатары аварыi на ЧАЭС стаяць на спецыяльным улiку i знаходзяцца пад пiльным поглядам урачоў. Паводле слоў старшынi Пастаяннай камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню Палаты прадстаўнiкоў Вiталя Кулiка, у Беларусi створана добрая нарматыўна-прававая база, якая дазваляе належным чынам праводзiць дзяржаўную палiтыку па лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС. Як адзначыла рэзiдэнт-каардынатар ААН/ПРААН у Рэспублiцы Беларусь Джыхан Султаноглу, «мы вельмi спадзяёмся, што канструктыўнае супрацоўнiцтва з мiжнароднай супольнасцю будзе паспяхова развiвацца». Пераход ад аказання надзвычайнай дапамогi да праектаў крэдытавання, якi намецiўся апошнiм часам, скiраваны на рэалiзацыю на пацярпеўшых тэрыторыях узаемавыгадных праектаў. Як заўважыў старшыня Кам чарнобыля Уладзiмiр Цалко, гэта адна з асноўных задач чарговай Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў аварыi на ЧАЭС. — Галоўны вынiк мiжнароднай чарнобыльскай канферэнцыi ў тым, што ўсе яе ўдзельнiкi на ўласныя вочы пабачылi, як пераадольваюцца наступствы самай буйной тэхнагеннай катастрофы ў нашай краiне, — лiчыць Аляксандр Косiнец. — Прадстаўнiцтва было вельмi вялiкае, мы пераканалiся, што Беларусь мае шмат сапраўдных сяброў ва ўсiм свеце. Гэта вельмi важна, паколькi адрадзiць забруджаныя радыяцыяй тэрыторыi магчыма толькi агульнымi намаганнямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пацярпеўшым жыхарам забяспечана належная сацыяльная падтрымка» |
|