21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З мясцовых бюджэтаў

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

вядзецца фiнансаванне маштабнай рэканструкцыi аб’ектаў аховы здароўя Брэстчыны

Нядаўна ў Брэсцкай абласной бальнiцы пасля рэканструкцыi адкрылi яшчэ адно аддзяленне — цэлы аперацыйны блок з 12 аперацыйнымi i ангiаграфiчным комплексам (спецыяльным абсталяваннем, з дапамогай якога можна будзе рабiць аперацыi на сасудах). Некалькi месяцаў таму пасля капiтальнага рамонту i перааснашчэння было адкрыта рэанiмацыйнае аддзяленне. А зараз галоўная лячэбная ўстанова вобласцi атрымала аперацыйны блок, роўных якому не надта многа знойдзеш нават у Еўропе. Так сказала падчас урачыстага адкрыцця аб’екта Ганна Карпенка, дырэктар адной з падрадных арганiзацый з С.-Пецярбурга. Фiрма гэта выйграла тэндар i займалася аддзелкай памяшканняў.

Спачатку планавалася рэканструяваць пяць аперацыйных, але пасля наведвання бальнiцы старшынёй аблвыканкама Канстанцiнам Сумарам было прынята рашэнне ўзвесцi цэлы блок. I вось праз год ад пачатку работы адноўленае да непазнавальнасцi аддзяленне здадзена «пад ключ». Толькi на яго будаўнiцтва з мясцовага бюджэту выдаткавана больш за восем мiльярдаў рублёў. Яшчэ пяць з паловай мiльярдаў паступiла з рэспублiканскага бюджэту па лiнii Мiнiстэрства аховы здароўя.

Аперацыйныя памяшканнi ўяўляюць сабой сiстэму, пры якой аперацыйная з’яўляецца пакоем у пакоi. Праз адну перадаперацыйную залу ўвозяць хворага, праз другую ўваходзяць хiрургi. Дзверы адчыняюцца i зачыняюцца аўтаматычна. Цiкавая дэталь: раней хiрургу, каб не запэцкаць рукi, дзверы даводзiлася адчыняць каленам.

У аперацыйных функцыянуе сiстэма кандыцыянераў i вентыляцыi, якая наблiжае ўмовы да стэрыльных. Чатыры аперацыйныя памяшканнi аснашчаны агрэгатамi, якiя падаюць ламiнарныя патокi паветра, што дазваляе дасягаць максiмальнай стэрыльнасцi. Усё гэта робiцца для таго, каб пазбегнуць пасляаперацыйнага iнфiцыравання хворых. Сцены тут зроблены без адзiнага шва, каб не назапашвалiся бактэрыi. Прадугледжаны i аўтаномныя крынiцы сiлкавання. У выпадку, калi прападзе электрычнасць, наркозныя апараты, лямпы i iншае абсталяванне зможа працаваць на працягу 2—3 гадзiн.

Падчас адкрыцця было падкрэслена, што падобнага аб’екта не мае пакуль нiводная лячэбная ўстанова абласных цэнтраў, акрамя сталiцы. Галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальнiцы Аляксандр Карпiцкi сказаў, што з такой аперацыйнай гаспадаркай можна падступацца i да кардыяхiрургii. Праз год-паўтара аперацыi на сэрцы i сасудах стануць у Брэсце рэальнасцю.

А прыкладна за тыдзень да апiсаных вышэй падзей медыкi брэсцкай гарадской бальнiцы хуткай дапамогi прымалi ад будаўнiкоў адноўленае рэанiмацыйнае аддзяленне. Аддзяленне разлiчана на 12 ложкаў i абсталявана навейшай медыцынскай тэхнiкай i апаратурай. На рэканструкцыю аб’екта (а гэта была толькi першая чарга) пайшло з гарадскога бюджэту больш за 1 млрд рублёў.

Паводле слоў начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Валянцiна Мiлашэўскага, вядзецца маштабнае абнаўленне медыцынскiх устаноў i аб’ектаў не толькi ў абласным цэнтры. Апошнiм часам рэканструяваны аперацыйныя аддзяленнi ў райбальнiцах Камянца, Кобрына, Драгiчына, Бярозы. На гэты год запланаваны падобныя работы яшчэ ў васьмi раёнах вобласцi. Асаблiвая ўвага надаецца вясковым установам. Летась рэканструявана i аснашчана 19 амбулаторый i ФАПаў, 36 плануецца давесцi да ладу сёлета.

З надзеяй «паглядаюць» на магчымасцi мясцовага бюджэту яшчэ дзве важнейшыя ўстановы абласнога цэнтра. Гэта абласная дзiцячая бальнiца i радзiльны дом. Варта адзначыць, што летась пры дзiцячай бальнiцы адкрылася цi, правiльней сказаць, нарэшце набыла сваё памяшканне абласная кансультатыўная палiклiнiка. Гэта значна палепшыла ўмовы працы ўрачоў i аблегчыла долю пацыентаў, якiя прыязджаюць на кансультацыю з раёнаў вобласцi. Але ж патрабуюць рэканструкцыi некаторыя аддзяленнi самой бальнiцы. I, як паветра, патрэбны фiнансавыя ўлiваннi радзiльнаму дому, якi нядаўна набыў статус абласной клiнiкi...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
вядзецца фiнансаванне маштабнай рэканструкцыi аб’ектаў аховы здароўя Брэстчыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика