21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыватнiку патрэбна дапамога

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

На Вiцебшчыне больш за 174 тысячы падсобных гаспадарак грамадзян. «Прыватнiкi» працуюць эфектыўна не толькi на сябе, але i значна дапамагаюць мясцовым уладам выконваць дзяржаўны план у сектары сельгасвытворчасцi. Напрыклад, летась на такiх гаспадарках сабралi 95 працэнтаў усяго ўраджаю бульбы, у насельнiцтва купiлi кожны пяты лiтр малака.

Нядаўна пытаннi дзейнасцi падсобных гаспадарак вобласцi абмяркоўвалi члены прэзiдыума абласнога Савета дэпутатаў. У апошнiя гады, адзначылi дэпутаты, для дапамогi такiм гаспадаркам шмат чаго зроблена. Канешне, i праблем хапае... У вобласцi працуюць каля сямiдзесяцi гасразлiковых механiзаваных атрадаў i звенняў, якiя дзейнiчаюць па прынцыпу самаакупнасцi — таму вельмi актыўна прапаноўваюць вяскоўцам свае паслугi. Параўнальна невялiкiя расцэнкi на гэтыя паслугi гарантуюць звенням шмат клiентаў. Мясцовыя ўлады вызвалiлi звеннi i атрады ад выплаты некаторых збораў, працуюць яны на льготных умовах.

Каб больш рацыянальна апрацоўваць зямлю, у некаторых гаспадарках Пастаўскага, Докшыцкага, Вiцебскага раёнаў разрозненыя зямельныя ўчасткi са згоды сялян аб’ядналi i ўключылi ў палi севазваротаў сельгаспрадпрыемстваў. У вынiку работы на зямлi вядуцца больш эфектыўна, пры выкарыстаннi сучасных тэхналогiй павышаецца ўраджайнасць.

Асаблiвы клопат дэпутаты праяўляюць у вырашэннi ўсiх пытанняў, звязаных з закупам малака. Па iх iнiцыятыве ў блiжэйшы час кiраўнiкi аблсельгаспроду i iншых адказных структур плануюць абмеркаваць магчымасць павелiчэння закупачных расцэнак на малако. Летась у сярэднiм па вобласцi з разлiку на адну прыватную карову закупiлi 1577 кiлаграмаў малака. Ёсць асобныя сельсаветы, дзе гэты паказчык у 2 разы большы. Закуп вядзецца па-рознаму. Гэтым займаюцца i звеннi, створаныя пры сельскiх саветах, i прадпрымальнiкi. Добра, што зборшчыкi дапамагаюць адзiн аднаму, бо галоўнае — своечасова прыехаць па малако. На жаль, не ўсюды зборшчыкi добра працуюць круглы год. У першыя два месяцы гэтага года некаторыя сельгасарганiзацыi ў Дубровенскiм, Гарадоцкiм, Браслаўскiм i iншых раёнах наогул не куплялi малако ў насельнiцтва. Зразумела, i ў перыяд «малога малака» такога быць не павiнна.

Некаторыя вяскоўцы вельмi незадаволеныя тым, як вызначаецца тлустасць малака. Каб такiх непрыемных «нюансаў» было менш, летась на перапрацоўчых прадпрыемствах вобласцi прайшлi перападрыхтоўку больш за 140 лабарантаў. Вырашаецца праблема i набыцця халадзiльнага абсталявання.

На жаль, колькасць падсобных гаспадарак памяншаецца. Гадоў 10 таму iх было прыблiзна на 20 працэнтаў больш. Вёска старэе. Ды i заробкi на сяле павышаюцца (летась зарплата вырасла на трэць), што дазваляе ўсе неабходныя прадукты купiць у крамах, дзе асартымент тавараў не горшы, чым у горадзе. Пры гэтым зараз на сяле сярод моладзi i iнтэлiгенцыi назiраецца жаданне трымаць сапраўдную гаспадарку, каб на заробленыя грошы ад яе ўтрымання можна было набыць аўто, сучасную бытавую тэхнiку i г.д. А ў фермеры пойдзе не кожны, бо i рызыкаваць не хочацца, i паралельна займацца справавытворчасцю няпроста i г.д. Значна прасцей быць «фермерам» у невялiчкай гаспадарцы. У падсобных гаспадарак рэгiёна ёсць патэнцыял, тым больш, што падтрымка з боку ўладаў ажыццяўляецца не на словах, а на справе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне больш за 174 тысячы падсобных гаспадарак грамадзян. «Прыватнiкi» працуюць эфектыўна не толькi на сябе, але i значна дапамагаюць мясцовым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика