21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стары дом у сельскай мясцовасцi можна выкупiць за адну базавую велiчыню

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА

У сельскай мясцовасцi наводзiцца парадак у адносiнах да старых дамоў і дамоў, якiя не выкарыстоўваюцца. У адпаведнасцi з указам № 70 пры выяўленнi старых дамоў выканкамы павiнны накiраваць уласнiкам прадпiсанне прывесцi дом у належны стан i ўстанавiць для гэтага тэр-мiн, якi не перавышае дванаццацi месяцаў.

У выпадку невыканання прадпiсання такi дом лiквiдуецца. Стары дом забiраецца шляхам яго выкупу або продажу з публiчных таргоў без пераходу правоў на зямельны ўчастак.

У рамках рэалiзацыi ўказа прэзiдэнта Савет Мiнiстраў пастановай № 434 устанавiў парадак аб знiжэннi пачатковай цаны продажу такiх дамоў.

Паводле слоў намеснiка старшынi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Аляксандра Лiтрэева, пачатковая цана продажу можа быць панiжана мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi да 50% пасля першых безвынiковых таргоў, а пасля другiх — на 80%.

Непрададзеныя старыя дамы могуць быць зноў выстаўлены на публiчныя таргi з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велiчынi. Такiм чынам, старыя дамы могуць быць разабраны на дровы, а тэрыторыя прыведзена ў парадак.

Аляксандр Лiтрэеў нагадаў, што да старых адносяцца дамы, якiя не адпавядаюць санiтарна-тэхнiчным патрабаванням i непрыгодныя для пражывання. Старым лiчыцца таксама дом, калi яго ўласнiк на працягу апошняга года не пражывае ў iм i не прымае мер па прывядзенню яго ў належны стан. На 1 студзеня 2006 года ў сельскай мясцовасцi налiчвалася 35 тыс. старых дамоў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскай мясцовасцi наводзiцца парадак у адносiнах да старых дамоў і дамоў, якiя не выкарыстоўваюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика