21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёска хоча жыць прыгожа

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАРАДАК У ДОМЕ

Славенскi сельсавет — адзiн з самых буйных у Шклоўскiм раёне. Самая вялiкая па колькасцi насельнiцтва — вёска Малыя Славенi, дзе, паводле апошнiх даных, жыве 590 чалавек. У Любiнiчах зараз 375 жыхароў, а ў Заброддзi — 256. Астатнiя вёскi значна меншыя. Ёсць сярод iх i такiя, дзе жывуць толькi адны старыя. Магчыма, што праз пэўны час назаўсёды знiкне вёска Лешча (раней яна называлася Азiя) — напрыканцы мiнулага года памерла яе апошняя жыхарка. Калi нашчадкi не ўступяць у спадчыну на дом, то пра беларускую Азiю застануцца хiба што ўспамiны...

Увогуле ў Славенскiм сельсавеце дэмаграфiчная сiтуацыя не з лепшых: летась тут памерлі 84 чалавекi, а нарадзiлася толькi 16. Праўда, такiя суадносiны iснуюць не паўсюль — у двух вёсках (Старых Стайках i Малой Сасноўцы) колькасць жыхароў апошнiм часам павялiчылася. Дзякуючы значным iнвестыцыям, палепшылася сiтуацыя i ў сельскай гаспадарцы: узраслi аб’ёмы вытворчасцi, адпаведна павысiўся i ўзровень жыцця вяскоўцаў. За непрацяглы час заробкi павялiчылiся ў 3-4 разы. Хто добра працуе — той някепскiя грошы атрымлiвае. Асобныя за месяц i да мiльёна рублёў зарабляюць. Так што працаваць у сельскай гаспадарцы становiцца прэстыжна.

Тым больш, што разам з развiццём вытворчасцi актыўна аднаўляецца i сацыяльная iнфраструктура.

— Па асобных пазiцыях у нас нават перавыконваюцца нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў, — заўважае старшыня Славенскага сельсавета Мiкалай Букоўскi.

У канцы мiнулага года вёска Малыя Славенi набыла статус аграгарадка. Добрая навiна для тутэйшых жыхароў: сюды нарэшце «прыйшоў» доўгачаканы прыродны газ. «Блакiтнае палiва» падвялi да кацельнi, з бюджэту выдзелена 130 мiльёнаў рублёў для таго, каб пракласцi газаправод i да дамоў вяскоўцаў. Праз пэўны час да газу плануецца падключыць жылфонд i вытворчыя памяшканнi мясцовай гаспадаркi — ЗАТ «Вялiкiя Славенi». Магчыма, што ў перспектыве «блакiтнае палiва» падвядуць i ў вёску Вялiкiя Славенi.

— З упэўненасцю можна казаць аб тым, што газаправод будзе пракладзены i ў блiжэйшую гаспадарку — закрытае акцыянернае таварыства «Амкадор-Шклоў», — кажа Мiкалай Букоўскi. — На гэтае палiва там перавядуць вытворчыя аб’екты, паралельна яго падвядуць i да жылых дамоў у вёсках Заброддзе i Любiнiчы.

За ўнутраную разводку жыхары павiнны будуць разлiчвацца з уласнай кiшэнi. Расцэнкi, канешне, «кусаюцца» (агульны кошт адпаведных работ складае каля 1,5 тысячы долараў), аднак вяскоўцы гатовы плацiць за выгоды. Тым больш, што ў банку на вельмi выгадных умовах можна ўзяць спецыяльны крэдыт.

Вельмi дарэчы прыйдзецца «блакiтнае палiва» для жыхароў Малых Славеняў, дзе ёсць цэлы «мiкрараён» шматпавярховых дамоў. Справа ў тым, што iх належнае ацяпленне — вельмi складанае пытанне, паколькi кацельня разлiчана на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва. Падчас моцных маразоў у кватэрах вяскоўцаў было холадна. Для таго, каб падтрымлiваць неабходную тэмпературу, на кацельню дадаткова завозiлi торфабрыкет i вугаль. Зараз, калi падвялi газ, такой праблемы не ўзнiкне, бо падчас маразоў можна будзе выкарыстоўваць «блакiтнае палiва».

Цяпер «вышынны квартал» абслугоўваюць работнiкi раённай камунальнай службы. Што справядлiва — кожны павiнен займацца сваёй справай. У шматпавярховiках адрамантавалi дахi, прывялi ў парадак фасады i пад’езды. Тут нават дворнiкi працуюць — прыбiраюць тэрыторыю.

Па вынiках мiнулага года Славенскi сельсавет па ўсiх паказчыках быў прызнаны лепшым. Па добраўпарадкаванню ён таксама заняў першае месца. Летась са сродкаў сельсавета на гэтыя патрэбы было выдаткавана 17 мiльёнаў рублёў. Практычна завершаны работы па асвятленню тутэйшых вёсак. Больш складаная сiтуацыя з дарогамi: паводле слоў Мiкалая Букоўскага, ёсць вёскi, якiя аддалены i ад аўтамабiльнай трасы, i ад цэнтра гаспадарак. Праехаць да iх вельмi цяжка. Каб выправiць сiтуацыю, у ДРБУ-175 створана спецыяльнае падраздзяленне, якое будзе рабiць падсыпку i рамонт унутрыгаспадарчых дарог. Славенскi сельскi Савет падаў заяўку на гэты год, у адпаведнасцi з якой тут неабходна давесцi да ладу 27 кiламетраў вулiц i 6,5 км пад’язных шляхоў да вёсак. На гэта неабходна выдаткаваць больш чым 100 мiльёнаў рублёў.

— Вёскi набываюць самы сучасны, прывабны выгляд, — кажа Мiкалай Букоўскi. — Тут ствараюцца ўсе ўмовы для жыцця. Канешне, шмат робiцца за дзяржаўныя грошы, аднак i мясцовыя жыхары не застаюцца ўбаку. Ва ўсiх вёсках у нас працуюць старасты, а ў шматпавярховiках створаны дамавыя камiтэты. Такая цесная сувязь з людзьмi дапамагае больш паспяхова вырашаць усе надзённыя пытаннi.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Шклоўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Славенскi сельсавет — адзiн з самых буйных у Шклоўскiм раёне. Самая вялiкая па колькасцi насельнiцтва — вёска Малыя Славенi, дзе, паводле апошнiх даны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика