21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнтэграцыяй па наркатрафiку

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Супрацоўнiцтва

У жнiўнi гэтага года на таджыкска-афганскай мяжы будзе праведзена спецыяльная аперацыя, мэта якой — перакрыць каналы пастаўкi гераiну ў постсавецкiя краiны.

Такое рашэнне было прынята падчас пасяджэння Савета камандуючых пагранiчных войскаў дзяржаў — удзельнiц СНД, якое адбылося ў Мiнску. Паводле слоў начальнiка Каардынацыйнай службы Савета Аляксандра Манiлава, у сувязi з тым, што з 1 студзеня гэтага года ўчастак таджыкска-афганскай мяжы ўжо не ахоўваюць расiйскiя пагранiчнiкi, ёсць небяспека павелiчэння наркатрафiку. Таму i было прынята рашэнне аб правядзеннi згаданай спецаперацыi, у якой самы актыўны ўдзел возьмуць пагранiчнiкi Кыргызстана, Расii, Таджыкiстана i Узбекiстана. Генерал Манiлаў паведамiў таксама, што асноўная «плынь» ( прыкладна 55 працэнтаў ад агульнай колькасцi ) афганскага гераiну iдзе ў краiны СНД i ў Заходнюю Еўропу праз Пакiстан i Iран, праз Туркменiстан i Узбекiстан правозiцца каля 35 працэнтаў «белай смерцi» i 15 працэнтаў наркатрафiку iдзе праз Таджыкiстан.

Старшыня Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Аляксандр Паўлоўскi засяродзiў увагу на праблеме пастаўкi ў нашу краiну i ў iншыя дзяржавы Усходняй Еўропы сiнтэтычных наркотыкаў. Паводле слоў галоўнага беларускага памежнiка «сiнтэтычная атрута» ў асноўным вырабляецца ў Польшчы i па сваёй небяспецы пераўзыходзiць раслiнныя наркотыкi азiяцкага паходжання.

Варта адзначыць, што нарка-трафiк — не адзiная праблема, якую абмяркоўвалi кiраўнiкi пагранiчных служб дзяржаў СНД. На юбiлейным, 55-м пасяджэннi Савета камандуючых пагранiчных войскаў было разгледжана 18 вельмi актуальных для вартавых мяжы пытанняў i падпiсана больш за 20 дакументаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жнiўнi гэтага года на таджыкска-афганскай мяжы будзе праведзена спецыяльная аперацыя, мэта якой — перакрыць каналы пастаўкi гераiну ў постсавецкiя к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика