21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗВАРОТ

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў да народаў дзяржаў — удзельнiц СНД i сусветнай грамадскасцi ў сувязi з 20-й гадавiнай аварыi на Чарнобыльскай АЭС

З дня аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi 26 красавiка 2006 года прайшло 20 гадоў. Гэта буйнейшая тэхнагенная радыяцыйная катастрофа ХХ стагоддзя па маштабах шкоды i наступстваў.

У сувязi з трагiчнай датай кiраўнiкi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў звяртаюцца да народаў дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi, да дзяржаў — членаў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, да ўсёй сусветнай супольнасцi з напамiнам аб наступствах чарнобыльскай аварыi.

У вынiку аварыi мiльёны людзей перажылi шок ад бедства, якое з цяжкасцю ўсведамлялi i ад якога не маглi абаранiцца. Многiя сем’i пазбавiлiся жылля, страцiлi крынiцу iснавання, iм давялося змянiць звыклае асяроддзе пражывання i лад жыцця.

Маштабы катастрофы маглi стаць невымерна большымi, калi б не мужнасць i самаадданасць соцень тысяч удзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС — нашых суайчыннiкаў. Рызыкуючы жыццём, здароўем, яны выканалi свой доўг i абаранiлi людзей ад згубнага ўздзеяння i далейшага распаўсюджання радыяцыi.

Нягледзячы на надзвычайна затратныя меры, прынятыя па гарачых слядах катастрофы i ў наступныя гады, Чарнобыльская АЭС працягвае заставацца патэнцыяльнай крынiцай небяспекi ў цэнтры Еўропы. Мiнiмiзацыя гэтай пагрозы ў блiжэйшы час i на аснове навейшых тэхналогiй адпавядае агульным iнтарэсам. У гэтай сувязi неабходна цэнтралiзаванае прыцягненне навукова-тэхнiчнага i фiнансавага патэнцыялу ўсёй сусветнай супольнасцi да праблемы павышэння бяспекi аб’екта «Укрыцце».

Важнейшай праблемай пераадолення наступстваў гэтай страшнай катастрофы на сучасным этапе з’яўляецца комплексная радыяцыйная i сацыяльна-эканамiчная рэабiлiтацыя пацярпеўшых тэрыторый.

У цяперашнi час пацярпеўшыя рэгiёны знаходзяцца ў асаблiва складаных умовах, выклiканых разбурэннем экалагiчнай iнфраструктуры, адтокам працоўных рэсурсаў, дэмаграфiчнымi праблемамi. Стан навакольнага асяроддзя пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС абмяжоўвае ўмовы жыццядзейнасцi насельнiцтва. Асаблiвую трывогу выклiкае стан здароўя як тых, хто пражывае на пацярпеўшых тэрыторыях, так i лiквiдатараў аварыi.

Дасягненне галоўнай мэты рэабiлiтацыi — устойлiвага развiцця пацярпеўшых рэгiёнаў i рэальнага эканамiчнага iх адраджэння — патрабуе новых падыходаў, навукова абгрунтаваных рашэнняў, значных матэрыяльных затрат i, як вынiк, фiнансавага, тэхнiчнага i навуковага садзейнiчання з боку мiжнароднай супольнасцi.

Усведамляючы беспрэцэдэнтнасць наступстваў чарнобыльскай аварыi, уплыў iх на многiя пакаленнi, аддаючы данiну памяцi загiнуўшым i тым, хто страцiў здароўе ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, мы заяўляем аб сваёй рашучасцi прыкласцi максiмум намаганняў для мiнiмiзацыi яе наступстваў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў да народаў дзяржаў — удзельнiц СНД i сусветнай грамадскасцi ў сувязi з 20-й гадавiнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика