Рэальная зарплата ў Беларусi павялiчылася на 20,7 працэнта...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Стабiльнасць росту У першым квартале ў рэспублiцы рост валавага ўнутранага прадукту склаў 110,9 працэнта да аналагiчнага леташняга перыяду, паведамiлi ў Мiн-эканомiкi, што стала магчымым дзякуючы дынамiчнай i ўстойлiвай працы ключавых галiн эканомiкi Беларусi.Напрыклад, у прамысловасцi за тры месяцы выраблена прадукцыi на 13,5 працэнта больш, чым ў студзенi–сакавiку мiнулага года. Вытворчасць спажывецкiх тавараў за згаданы перыяд узрасла на 12,4 працэнта (мiж iншым, прагноз на год — 8-9 працэнтаў), у тым лiку харчовых — на 14,7 працэнта, нехарчовых — на 11,1 працэнт. Як адзначаюць у Мiнэканомiкi, за першыя два месяцы гэтага года ў знешнеэканамiчнай дзейнасцi Беларусi ўдалося дабiцца значнага перавышэння прагнозных параметраў. Так, аб’ём знешняга гандлю таварамi i паслугамi з разлiку ў фактычных цэнах склаў 138 працэнтаў да студзеня-лютага 2005 года (прагноз на год — 108,3—109,3 працэнта), у тым лiку экспарт — 128,9 працэнта, iмпарт — 149,3 працэнта. Што датычыцца сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi, то яно ў студзенi-лютым гэтага года — станоўчае i склала 179,2 млн долараў ЗША, у тым лiку сальда знешняга гандлю таварамi — 3,3 млн, паслугамi — 175,9 млн долараў ЗША. Як вынiкае са звестак мiнiстэрства, наша рэспублiка пастаўляла тавары на рынкi 111 дзяржаў, а iмпартавалася прадукцыя з 130 краiн. Асноўным жа гандлёвым партнёрам Беларусi па-ранейшаму з’яўляецца Расiя, на долю якой прыходзiлася 48,4 працэнта ад агульнага аб’ёму тавараабароту. З Нiдэрландамi наша краiна мела 11,1 працэнта ад агульнага аб’ёму тавараабароту, Украiнай — 5,4 працэнта, Германiяй — 4,9, Злучаным Каралеўствам — 4,5, Польшчай — 4, Францыяй — 1,8, Кiтаем — 1,7, ЗША — 1,4, Iталiяй — 1,3, Швецыяй — 1,2 працэнта. Стабiльнасць росту, якую захоўвае эканомiка, дазваляе i беларусам павышаць свой дабрабыт. Паводле звестак Мiнэканомiкi, у рэспублiцы захоўваецца тэндэнцыя апераджальнага росту рэальных даходаў насельнiцтва. Так, за студзень-люты гэтага года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва павялiчылiся на 18,7 працэнта пры прагнозе на год — на 7-8,5 працэнта. Намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата ў Беларусi ў студзенi-лютым павялiчылася да ўзроўню адпаведнага перыяду мiнулага года на 30,6 працэнта (паводле прагнозу на гэты год — на 16,7–19,9 працэнта) i склала 521,8 тысячы рублёў, у тым лiку ў лютым — 525,4 тысячы рублёў (у эквiваленце 244,1 долара ЗША). Пры гэтым, як адзначаюць у мiнiстэрстве, зарплата работнiкаў бюджэтнай сферы павялiчылася на 27,3 працэнта (па прагнозу — на 18,8–21,1 працэнта) i склала 482,4 тысячы рублёў, у тым лiку ў лютым — 501,7 тысячы рублёў (233,1 долара ЗША). Рэальная зарплата павялiчылася на 20,7 працэнта (па прагнозу — 8-9 працэнтаў), у бюджэтнай сферы на 17,7 працэнта. Забяспечваецца i рост пенсiй у краiне: рэальная пенсiя па ўзросту за першыя два месяцы ў параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам павялiчылася на 22,4 працэнта. У Мiнэканомiкi ўзгадваюць i аб тым, што за першы квартал гэтага года памер дзяржаўнай дапамогi сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, павялiчыўся ў параўнан-нi з адпаведным перыядам мiнулага года на 17 працэнтаў i ў сакавiку склаў: на дзiця ва ўзросце да трох гадоў — 102 780 рублёў, ад 3 да 16 (18) гадоў — 47 440 рублёў. У адпаведнасцi з Указам прэзiдэнта Беларусi ад 14 лютага 2006 года № 95 з 1 лютага ўсiм жанчынам, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, прадугледжана выплата штомесячнай дапамогi ў памеры 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму (у сакавiку 2006 года — 162 500 рублёў). Што яшчэ б хацелася адзначыць, — па вынiках першага квартала павялiчыўся ўвод у дзеянне жылля: у параўнаннi з адпаведным перыядам 2005 года жылля ўведзена на 108 тысяч квадратных метраў больш, цi на 12,7 працэнта. У студзенi—сакавiку за кошт усiх крынiц фiнансавання ў эксплуатацыю ўведзена 957 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, у тым лiку ў сельскiх населеных пунктах i малых гарадскiх пасяленнях — 381 тыс. квадратных метраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым квартале ў рэспублiцы рост валавага ўнутранага прадукту склаў 110,9 працэнта да аналагiчнага леташняга перыяду, паведамiлi ў Мiн-эканомiкi, ш
|
|