За няўплату камунальных паслуг
Вольга ДАЛЕНКА, «Мiнск—Навiны»
жыллё могуць пусцiць з малатка. Гэта прадугледжваюць новыя папраўкi ў Жыллёвым кодэксе. Яго плануюць зацвердзiць сёлета. Такiя дзеяннi будуць прымяняцца да ўласнiкаў жылля, якiя iгнаруюць плату за жыллёва-камунальныя паслугi больш за паўгода. Спачатку будзе праводзiцца адчужэнне жылля, а затым яго пададуць на аўкцыён. Пры продажы з аўкцыёну будзе пагашацца доўг за камунальныя паслугi. Прадугледжваецца i купля жылля меншай плошчы i коштам. Грошы, якiя застануцца ад продажу жылля, аддадуць на рукi ўласнiку. Плюс да ўсяго ўрад рыхтуе два новыя дакументы, якiя дапамогуць максiмальна актывiзаваць работу з неплацельшчыкамi i знiзiць запазычанасць за камунальныя паслугi. Гэтыя заканадаўчыя акты знаходзяцца зараз на разглядзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
жыллё могуць пусцiць з малатка. Гэта прадугледжваюць новыя папраўкi ў Жыллёвым кодэксе. Яго плануюць зацвердзiць сёлета |
|