21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблемныя Якаўлевiчы, або Хто пабудуе пiлараму?

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

Жыхары вёскi Якаўлевiчы Аршанскага раёна пiшуць скаргi ў розныя iнстанцыi, у тым лiку i ў рэдакцыi газет. Скаргi на розныя тэмы. Не падабаецца iм, што стаяць пустымi адмiнiстрацыйныя будынкi ў цэнтры вёскi. Былыя калгасныя майстэрнi, склады i жывёлагадоўчыя памяшканнi за ваколiцай каторы год палохаюць гулкай пустэчай. Ды i двухпавярховыя жылыя дамы патрабуюць тэрмiновага рамонту.

Двадццаць гадоў таму вёска была цэнтрам перадавога калгаса iмя Ленiна, мiльянера. Калгаснiкi мелi высокi заробак, жылi ў кватэрах i дамах, якiя пабудавала гаспадарка. Кватэры ацяплялiся ад кацельнi, цяпло i вада былi танныя, квартплата мiзэрная. Вакол жылых дамоў мясцiлiся ўстановы сацкультбыту: ФАП, Дом культуры. У цэнтры вёскi красаваўся комплекс: гасцiнiца, прамтаварны i прадуктовы магазiны, сталовая, дзiцячы садок.

Затым, у гады перабудовы, калгас аслабеў фiнансава, а потым i наогул быў лiквiдаваны як самастойная гаспадарка. Землi i вёскi ўвайшлi ў склад вялiкай гаспадаркi «Купалаўскi». Патрэба ў рабочых руках зменшылася. Жыхары Якаўлевiчаў хутка асэнсавалi, што такое беспрацоўе i нiзкая аплата працы.

— З першых дзён прыйшло разуменне: вяскоўцы чакаюць ад мяне дзеяння, бо сельскi Савет цяпер — адзiны прадстаўнiк улады ў Якаўлевiчах, — гаворыць яго старшыня Вольга Баранава. — Няма тут кiраўнiка гаспадаркi, да якога раней звярталiся па дапамогу па апрацоўцы прысядзiбных участкаў, рамонту жылля i iншых бытавых праблемах. Цяпер усё замыкаецца на сельскiм Савеце.

Пачынала Баранава з «ажыўлення» работы ўстаноў сацкультбыту. Перамясцiла ФАП i фiлiял камбiната бытавога абслугоўвання ў цёплае памяшканне. Арганiзавала рамонт сiстэмы ацяплення ў Доме культуры, пасля чаго заспяшалiся ў бiблiятэку дзецi i моладзь, аднавiлiся рэпетыцыi вакальнай групы i хору...

Яна лiчыць заканамернымi патрабаваннi жыхароў наконт пустуючых памяшканняў магазiна, гасцiнiцы, сталовай у цэнтры Якаўлевiчаў.

Разам з раённымi ўладамi нядаўна намагалiся спланаваць, што размясцiць у гэтых памяшканнях. Прапанавала старшыня ў памяшканнi магазiна адкрыць спартыўную залу для заняткаў дзяцей i моладзi ў вольны час. Па гасцiнiцы ж ёсць некалькi варыянтаў, адзiн з iх — размясцiць тут дом-iнтэрнат для пажылых людзей.

Жыхары вёскi турбуюць Савет i з нагоды таго, што жылыя дамы, раней калгасныя, а цяпер райжылфондаўскiя, яўна састарэлi. Трэба вырашаць, што рабiць з двухпавярховымi будынкамi: цi то рамантаваць, цi пусцiць пад знос. Нядаўна сельскi Савет разам з жыллёва-камунальнай гаспадаркай раёна прынялi рашэнне зрабiць рамонт аднаго шматкватэрнага дома, а другi, 12-кватэрны, летам пусцiць «пад бульдозер».

Вiдавочна, што статус Якаўлевiчаў упаў пасля таго, як вёска перастала быць цэнтральнай сядзiбай гаспадаркi. Рэформа па ўмацаванню гаспадарак шляхам аб’яднання была неабходная i своечасовая. Але цяпер наспеў другi яе этап: падтрымаць буйныя населеныя пункты, якiя засталiся на абочыне жыцця ў вынiку ўзбуйнення.

Вёсцы, напрыклад, неабходна пiларама. Сельскае падвор’е з хлеўчукамi, пунямi, летнiмi загонамi для жывёлы i птушак пастаянна патрабуе будаўнiчага матэрыялу i больш за ўсё — дошак. Амаль кожны гаспадар сядзiбы штогод iмкнецца абнавiць агароджу, у iншага ёсць жаданне паставiць лавачку ў двары цi ашаляваць па-новаму веранду. I на ўсё гэта патрэбны дошкi. Таму яны не павiнны быць дэфiцытам у вёсцы.

Летась, каб абнавiць агароджу па вясковай вулiцы, старшыня сельсавета вымушана была купляць штыкетнiк у Магiлёўскай вобласцi. Туды адпраўлялi грузавiк, спалiлi энную колькасць палiва, таму для Якаўлевiчаў той штыкет стаў «залатым».

Таксама вёсцы неабходны млын. У першую чаргу для таго, каб змалоць на корм жывёле i птушцы збожжа, вырашчанае на прысядзiбных участках. Вяскоўцы кажуць: калi ўлады не могуць выдзелiць сродкi для абсталявання млына, то трэба, каб гэта выгадна было зрабiць прадпрымальнiку, для чаго падаткаабкладанне прыватнай вытворчасцi ў сельскай мясцовасцi павiнна быць мiнiмальным.

А самае галоўнае, пiларама, млын i трактар — рэальныя рабочыя месцы для працаздольных жыхароў вёскi.

Дарэчы, у Якаўлевiчах вяскоўцы прапанавалi мне поўны пералiк магчымых вытворчых участкаў i кааператываў, прадукцыя якiх карысталася б попытам на рынку. Гэта кааператыў па вырошчванню расады, некалькiх вiдаў ягад, лекавых траў. Тут i прыватны магазiн быў бы не лiшнiм. Яго пакуль няма, таму прадпрымальнiкi нярэдка тайна гандлююць за вёскай у зараснiку, хаваючыся ад iнспектараў падатковай службы. Жыхары ведаюць месца iх «дыслакацыi» i спяшаюцца туды, каб купiць прамысловыя тавары, якiх яўна недастаткова ў мясцовым магазiне.

Дарэчы, у адкрыты не так даўно дом-iнтэрнат для пажылых людзей у трох кiламетрах ад Якаўлевiчаў працаўладкавалiся 17 чалавек. I ў сям’i ў кожнага з 17-цi было свята з нагоды з’яўлення кармiльца.

Старшыня сельсавета таксама радавалася з’яўленню дома-iнтэрната, бо чым больш прадпрыемстваў i ўстаноў на тэрыторыi Савета, тым больш шанцаў абсталяваць спартыўную залу, адрамантаваць столь i дах Дома культуры, а яшчэ жылы дом хоць бы на чатыры кватэры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскi Якаўлевiчы Аршанскага раёна пiшуць скаргi ў розныя iнстанцыi, у тым лiку i ў рэдакцыi газет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика