21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аплата працы механiзатараў у выхадныя днi — у двайным памеры

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

З вёскi Слабада-Кучынка Капыльскага раёна патэлефанавала Святлана Казiмiраўна Дубовiк — жонка механiзатара сельскагаспадарчага фiлiяла «Крынiца» ААТ «Мiнскрамбуд» Мiкалая Аляксандравiча. Пытаннi яе датычылiся аплаты працы механiзатараў падчас веснавых палявых работ, у прыватнасцi, у выхадныя днi.

У самой гаспадарцы, паводле слоў заяўнiцы, iм патлумачылi наступнае. Умоўна кажучы, работнiк павiнен адпрацаваць месяц. Потым яго зарплата за азначаны тэрмiн падсумоўваецца i дзелiцца на колькасць адпрацаваных дзён. Атрымлiваецца нейкi каэфiцыент, якi i ўплывае на суму заробку. Але, скардзiлася далей Святлана Казiмiраўна, у гаспадарцы дадавалi: калi, маўляў, адпрацаваў у нядзелю, а ў панядзелак узяў адгул, дык працу ў выхадны дзень не аплацяць. Як так? Яшчэ жанчына прасiла ўдакладнiць наступнае. «Працоўны дзень механiзатараў нармiраваны, доўжыцца 8 гадзiн. Аднак падчас сяўбы iм даводзiцца працаваць звыш нормы. Цi павiнны за гэта даплачваць?» Зварот Святланы Дубовiк адносна аплаты працы мужа быў разгледжаны з выездам на месца начальнiкам аддзела эканомiкi ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Капыльскага райвыканкама Аляксандрай Мiхайлаўнай Тарасевiч. Вось што ёй, у прыватнасцi, было высветлена.

«Аплата працы ў выхадныя днi рабочым адбываецца ў двайным памеры згодна з зацверджаным калектыўным дагаворам прадпрыемства. Так, напрыклад, за працу 16 красавiка налiчана асноўнай заработнай платы 51 502 рублi, i за работу ў выхадны даналiчана за гэты дзень 51 502 рублi. Па пытанню аплаты за перапрацоўку працоўнага часу ўстаноўлена наступнае. Згодна з Палажэннем па аплаце працы, у дадзенай гаспадарцы павiнен весцiся гадавы сумiраваны ўлiк рабочага часу i перапрацоўку рабочага часу трэба кампенсаваць шляхам прадастаўлення дзён адпачынку цi даплат. За студзень—сакавiк 2006 года адпрацаваны працоўны час М.А. Дубовiка не перавышае дзяржаўнай нормы працоўнага часу за дадзены перыяд працы. Усяго за 8 працоўных дзён веснавых палявых работ красавiка 2006 года М.А. Дубовiку налiчана заработнай платы 566 тысяч рублёў.» Далей Аляксандра Мiхайлаўна паведамляе рэдакцыi, што на ўсе пастаўленыя пытаннi С.К. Дубовiк дадзены вусныя адказы, якiмi апошняя задаволена.

Сяргей РАСОЛЬКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Слабада-Кучынка Капыльскага раёна патэлефанавала Святлана Казiмiраўна Дубовiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика