21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто адказны за «водар»?

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ЁСЦЬ ПЫТАННЕ

Днямi ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскi Палужжа Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi з просьбай дапамагчы разабрацца ў сiтуацыi, якая склалася вакол мясцовай сiстэмы каналiзацыi.

— Яна ў нас ужо не адзiн год знаходзiцца ў аварыйным стане, — патлумачыла жанчына. — Калодзежы перыядычна перапаўняюцца i ўсе нечыстоты вылiваюцца проста на пашу, дзе пасвiцца жывёла (трубы пракладзены ўздоўж дарогi). Суседу нядаўна брудная жыжа з каналiзацыi затапiла падвал. Летам, пры адпаведным паветры смурод над вёскай стаiць — не прадыхнуць. Я i ў выканкам звярталася, i ў Савет дэпутатаў, i ў санстанцыю. Мне ўсюды адказвалi, што палужская каналiзацыя знаходзiцца на балансе мясцовага прадпрыемства «Племзавод «Карэлiчы», з якога i трэба патрабаваць прыняць меры. А там пераадрасоўваюць у раённую жыллёва-камунальную гаспадарку, якой быццам бы мясцовыя ўлады даўно даручылi прыняць каналiзацыю на баланс. Хто ж насамрэч гаспадар нашай каналiзацыi? I калi будуць прынятыя меры па яе рамонту цi замене?

Дырэктара племзавода Фiлiпа Богуша званок журналiста не здзiвiў — ён рэгулярна прымае звароты розных арганiзацый i скаргi грамадзян наконт аварыйнага стану палужскай каналiзацыi. I ўсiм адказвае прыкладна наступнае:

— Гэтай сiстэме каналiзацыi больш за 20 гадоў, на яе замену патрэбна як мiнiмум 70 мiльёнаў рублёў. У гаспадаркi няма такiх сродкаў. Няма i адпаведных спецыялiстаў для правядзення такiх маштабных работ. Што можам, мы, канешне, робiм для яе абслугоўвання. Але можам нямнога. Насамрэч, яшчэ некалькi гадоў таму райвыканкам прыняў рашэнне аб перадачы каналiзацыi раённай жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Далей Фiлiп Фiлiпавiч прывёў вытрымкi з самога дакумента (№ 460), прынятага 12.07.2002 года. «У мэтах выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2001 года № 1653 i даручэння Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 2002 года па перадачы-прыёмцы аб’ектаў камунальнай гаспадаркi Калiнкавiцкi раённы выканаўчы камiтэт рашыў прыняць на баланс Раённага унiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi наступныя аб’екты: калгасы..., 2 свiдравiны, 3,1 км сетак водазабеспячэння, 1 ачышчальнае збудаванне з 4,3 км сетак каналiзацыi i iнш.»

Аднак прымаць каналiзацыю ЖКГ пакуль адмаўляецца. За каментарыем мы звярнулiся да кiраўнiка раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркi Аляксандра Iванавiча Рудака.

— Паводле палажэння аб перадачы-прыёмцы збудаванняў водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi пры перадачы на баланс павiнны выконвацца пэўныя ўмовы, — растлумачыў Аляксандр Iванавiч. — Трэба, па-першае, прадставiць тэхнiчную дакументацыю (у канкрэтным выпадку хоць бы дзяржакт на зямлю i пашпарт аб’екта, чаго племзавод не прадставiў), i, па-другое, перадаваемыя аб’екты павiнны знаходзiцца ў тэхнiчна спраўным стане. Сiстэма каналiзацыi вёскi Палужжа гэтаму патрабаванню не адпавядае, а значыць, прыняць яе на баланс мы не можам, пакуль цяперашнi яе гаспадар — племзавод — не адрамантуе яе. Аднак мы добра разумеем, што пакуль цягнецца дадзеная сiтуацыя, пакутуюць жыхары вёскi Палужжа. Наша арганiзацыя запрасiла з Гроднааблводаканала дзве спецмашыны, якiя правядуць чыстку каналiзацыi. Акрамя таго, мы набудзем помпы, аўтаматызаванае абсталяванне. Усе расходы павiнен будзе пагасiць племзавод, якi з-за парушэнняў правiлаў эксплуатацыi папросту ўгробiў аб’ект. I толькi потым можна будзе весцi гаворку пра перадачу сiстэмы каналiзацыi на баланс нашай арганiзацыi.

Застаецца спадзявацца, што ў хуткiм часе жыхары Палужжа пазбавяцца, нарэшце, ад праблемы з каналiзацыяй. Ва ўсякiм разе, «Местное самоуправление» будзе сачыць за ходам спраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскi Палужжа Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi з просьбай дапамагчы разабрацца ў сiтуацыi, якая склалас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика