21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто з’еў майго хека?

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Або апельсiн, ёгурт, сырок? Такiмi пытаннямi могуць зараз задавацца выхавальнiкi сацыяльна-педагагiчных цэнтраў Гомеля, Мазыра, Калiнкавiч i Гомельскага раёна. Чаму зараз? Таму што дзейнасць указаных устаноў праверылi работнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласцi i ўпэўнiлiся ў тым, што, пэўна, адным з галоўных клопатаў дадзеных устаноў была задача... не даць хлопчыкам i дзяўчынкам атлусцець.

Вось канкрэтныя факты, прадастаўленыя прэс-службай камiтэта па Гомельскаму гарадскому i Калiнкавiцкаму СПЦ: працэнт выканання нормы па садавiне складаў адпаведна 2 i 71, у Гомельскiм раённым СПЦ на морапрадуктах — 12 працэнтаў, птушцы — 67, мясе — 63, у Мазырскiм гарадскiм СПЦ па птушцы — 15,3, садавiне — 23, мясу — 40,6, рыбе — 36,7 працэнта.

Увачавiдкi, як гаворыцца, адступленне ад натуральных i грашовых нормаў на харчаванне падлеткаў, хоць па некаторых вiдах прадуктаў у Гомельскiх раённым i гарадскiм i Калiнкавiцкiм цэнтрах мелася эканомiя фiнансавых сродкаў па расходах на харчаванне.

Выяўлены таксама неабгрунтаваныя расходы на ўтрыманне звышштатных адзiнак сацыяльных педагогаў i педагогаў-псiхолагаў у Гомельскiм гарадскiм СПЦ за сёлетнiя студзень i люты ў суме 796 тысяч рублёў i страты ў 5,7 мiльёна рублёў за адзiн месяц 2005 года, налiчаныя на заработную плату работнiкам цэнтра, якiя былi скарочаны ва неўстаноўленыя тэрмiны. Акрамя таго, тут неабгрунтавана была выкарыстана 641 тысяча бюджэтных грошай.

Да ўпушчэнняў кiраўнiка названага, а таксама Калiнкавiцкага СПЦ адносiцца i тое, што яны «несвоечасова прадстаўлялi ў орган, якi выплачвае пенсii, звесткi аб перадачы непаўналетнiх у цэнтры на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, i гэта прывяло да пераплаты пенсiй з выпадку страты кармiльцаў i дзiцячай дапамогi на агульную суму 3,6 мiльёна рублёў.

Усё гэта з’явiлася вынiкам таго, што мясцовыя аддзелы адукацыi як след не кантралявалi дзейнасць указаных СПЦ.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Або апельсiн, ёгурт, сырок? Такiмi пытаннямi могуць зараз задавацца выхавальнiкi сацыяльна-педагагiчных цэнтраў Гомеля, Мазыра, Калiнкавiч i Гомельска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика