Асноўныя работы ў маi
У маi з кожным днём становiцца ўсё цяплей. Распускаецца лiсце бярозы, рабiны, алешыны, вербы i многiх iншых дрэў i кустоў. Цвiтуць яблыня, чорныя i чырвоныя парэчкi, сунiцы, ландыш, бэз, дзьмухавец, растуць лугавыя травы. У гэты час пачынаецца рух соку ў дрэвах.
У садзе на працягу ўсяго перыяду цвiцення вядзецца стараннае назiранне за магчымым наступленнем замаразкаў. Па меры з’яўлення збiраюць i знiшчаюць шкоднiкаў. Уважлiва аглядаюць штамбы, выдаляюць прыкаранёвыя парасткi. У трэцяй дэкадзе, пасля поўнага цвiцення, праводзяць апырскванне ў мэтах барацьбы са шкоднiкамi i хваробамi (пладажэркай, паршой i iншымi). Сунiцы вызваляюць ад бурага i плямiстага лiсця, выкопваюць i знiшчаюць кусты, пашкоджаныя нематодай i вiрусам, садзяць новыя кусты замест загiнуўшых. На агародзе праводзяцца асноўныя пасяўныя работы. У першай дэкадзе пачынаецца пасадка бульбы, працягваецца пасадка холадаўстойлiвых культур — морквы, рэпы, рэдзькi для летняга ўжывання, кропу, пятрушкi i iншых. У плёначных веснавых цяплiцах высаджваюць расаду таматаў, перцаў, баклажанаў, расаду ранняй капусты — у адкрыты грунт. Саджаюць цыбулю-сявок на зелянiну i рэпку. У канцы мая—пачатку чэрвеня праводзяць сяўбу ў адкрыты грунт агурка, гарбуза, кабачкоў, фасолi. Высаджваюць расаду позняй белакачаннай капусты, сеюць буракi для зiмовага захоўвання. Вядзецца iнтэнсiўная барацьба з крыжакветнымi блошкамi — прымяняюць тытунёвы пыл, попел, сумесь попелу з вапнай. Пасевы ахоўваюцца ад магчымых замаразкаў; для гароху i фасолi, якая вiецца, устанаўлiваюцца апоры. На кветнiку таксама шмат работы. Май вельмi спрыяльны для размнажэння шматгадовых кветак: флёксаў, хрызантэм i iнш. Высяваюць цеплалюбiвыя летнiкi — настурку, наготкi, iпамею, высаджваюць расаду астраў, iльвiнага зеву, духмянага гарошку. У маi падкормлiваюць цыбульныя кветкi — цюльпаны, нар-цысы, гiацынты. Клубнецыбульныя (гладыёлусы) падкормлiваюць пры з’яўленнi трэцяга лiста.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маi з кожным днём становiцца ўсё цяплей. Распускаецца лiсце бярозы, рабiны, алешыны, вербы i многiх iншых дрэў i кустоў |
|