Пытанне — адказ
С.Ф. Калядзе з Карэлiцкага раёна.
Норма высявання насення мае вельмi важнае значэнне. У той жа час, гэта адзiн з самых комплексных, цяжкавызначальных паказчыкаў. Напрыклад, норма высявання пшанiцы можа вагацца ад 5 да 7 млн усходжага насення на 1 га, ячменю — каля 4,5 млн на 1 га, аўса — 6,5 млн на 1 га. Папярэднiкамi для збожжавых могуць быць кукуруза, сланечнiк, бульба, бабовыя культуры. Пшанiца, напрыклад, вельмi патрабавальная да папярэднiкаў, бо ў яе слабая каранёвая сiстэма. Найбольш падыходзячымi для яе з’яўляюцца шматгадовыя i аднагадовыя травы, зернебабовыя, кукуруза, рапс, бульба. Зернебабовыя культуры маюць важнае агратэхнiчнае значэнне. Яны абагачаюць глебу азотам, таму пасля гароху, фасолi можна вырошчваць любую культуру пры мiнiмальных затратах на азотныя ўгнаеннi. Гэтыя раслiны пераводзяць у лёгказасваяльныя формы цяжкарастваральныя фасфаты i гэтым павышаюць урадлiвасць глебы. Гарох можна вырошчваць пасля любой культуры, галоўнае, каб глеба была дастаткова апрацаваная i ўрадлiвая. На каранях гароху жывуць i развiваюцца бактэрыi, здольныя засвойваць атмасферны азот. Норма высявання насення складае 5—20 г на 1 кв. метр, глыбiня сяўбы — 3—5 см. Фасоля — раслiна, патрабавальная да цяпла. Яе размяшчаюць пасля бульбы, капусты, караняплодаў. Лепшыя ўраджаi атрымлiваюць на апрацаваных лёгкiх, нейтральных глебах. Норма высявання складае 8—14 г на 1 кв. метр, глыбiня сяўбы 3—5 см. Высяваюць насенне ў глебу, прагрэтую да 10—12 °С. Аптымальныя тэмпература паветра 20—25 °С. Што датычыцца барацьбы з бярозкай. Бярозка жыве ў асноўным пад зямлёй. Мае шматпавярховую сiстэму карэнiшчаў. Неабходна частая падрэзка ўсходаў. Але механiчна бярозку знiшчыць нельга, яе можна толькi аслабiць. Для яе знiшчэння ў другой палове лiпеня трэба прымяняць гербiцыды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Норма высявання насення мае вельмi важнае значэнне. У той жа час, гэта адзiн з самых комплексных, цяжкавызначальных паказчыкаў |
|