Тэлевiзар у тэлефоне,
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Мабiльнiк размова «з вока на вока» i iншыя спакусы сувязi трэцяга пакаленняКампанii «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» i Siemens запусцiлi тэставую зону сеткi сувязi трэцяга пакалення 3G у Мiнску. Як адзначыў намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалай Струкаў, «стандарт 3G прадстаўляе не столькi галасавыя паслугi, колькi новыя магчымасцi перадачы даных». У перакладзе на агульназразумелую мову гэта азначае развiццё мабiльнага вiдэа, магчымасць прымаць прамую трансляцыю з web-камеры, пашыраны i хуткасны абмен мультымедыйнымi паведамленнямi, онлайн-гульнi i г.д. Карацей, звыклы для нас стандарт GSM-сувязi далёкi ад 3G, як пэйджар ад мабiльнага тэлефона. Патэнцыяльную аўдыторыю новага стандарту намеснiк мiнiстра ацанiў не менш як у 0,5 мiльёна абанентаў. На абсталяваннi кампанii Siemens буйнейшы ў Беларусi аператар мабiльнай сувязi пабудаваў тэставую зону сувязi трэцяга пакалення ў Мiнску. Яна ахоплiвае галаўны офiс МТС i цэнтр сталiцы. Да канца красавiка будзе разгледжана першая частка заявак ад жадаючых прыняць удзел у грамадскiм тэсцiраваннi новых тэхналогiй. Такую магчымасць атрымаюць перш за ўсё групы прадстаўнiкоў СМI, бiзнэс-колаў, спецыялiсты ў галiне медыцыны, адукацыi, транспарту, шоу-бiзнэсу, дзяржаўнага кiравання. Удзельнiкi атрымаюць спецыяльнае абсталяванне i да 30 верасня гэтага года змогуць карыстацца шэрагам паслуг сувязi 3G на базе стандарту UMTS: рабiць вiдэазванкi, глядзець па мабiльнаму АНТ i Першы музычны, слухаць радыё, выкарыстоўваць высокахуткасны «магiстральны» Iнтэрнэт, дасылаць фота- i вiдэафайлы i г.д. Вынiкi тэсцiравання дазволяць ацанiць чаканнi i патрабаваннi абанентаў да новага пакалення мабiльнай сувязi. Аднак пра выдзяленне частот для камерцыйнай эксплуатацыi паслуг 3G у Беларусi весцi размову пакуль рана. Мяркуючы па вопыту Расii, дзе лабараторныя i палявыя выпрабаваннi новай сеткi вядуцца з 2003 года, чакаць прынцыпова новую сувязь беларусам варта не раней чым з канца 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
размова «з вока на вока» i iншыя спакусы сувязi трэцяга пакалення
|
|