А ў нас — ля хаты газ... «Был»Набалела! Вельмi хочацца ведаць, як у iншых вёсках краiны працуюць службы па дастаўцы газу, бо ў нас дзень абмену балонаў ператвараецца хай у невялiкае, але ўсё ж стыхiйнае бедства.Не, пакуль жыла наша мацi — праблем не было. Прывязуць той балон у 10, 12, або ў 17 гадзін — бабуля ў хаце. Цяпер жа (у такiм становiшчы, зазначу, усе, хто працуе) — цi мужу майму (ён заатэхнiк), цi мне (я загадчыца аптэкi) трэба кiдаць работу i цэлы дзень тупаць ля хаты, каб хаця не праваронiць. Да ўчарашняга дня мы яшчэ неяк круцiлiся, а ўчора — «размiнулiся» з мужам у пiльнаваннi. Вынiк? Надпiс на веснiчках: «Был газ. 11.20». Расстроiлася, патэлефанавала ў дыспетчарскую. А там мяне ж саму й абвiнавацiлi. Сказалi, што ў iх нават у горадзе канкрэтных гадзiн нiхто не называе, а ўжо ў нас, у вёсцы... Працуюць, значыць, так, як выгадна сабе? ...Можа б гэта i не кiдалася ў вочы, калi б па вулiцы кожны Божы дзянёк не снавалi «пiкапы». Хлопцы-камерсанты прывозяць нам i зерне, i камбiкармы... Мала таго, што прададуць, дык яшчэ i занясуць, куды скажаш, i паставяць, дзе папросiш, i спытаюць, што яшчэ, можа, трэба i калi лепш прывезцi? А вось гэтыя... Такi ў нас «сэрвiс». А ў вас? Лiдзiя Пятроўна IОСЬКА, в. Скрыгалаў, Мазырскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi хочацца ведаць, як у iншых вёсках краiны працуюць службы па дастаўцы газу, бо ў нас дзень абмену балонаў ператвараецца хай у невялiкае, але ўсё |
|