Дарагiя суайчыннiкi!
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
У гэты вясновы дзень мы ўслаўляем Працу як вялiкую радасць стварэння, сродак для дасягнення трывалага i стабiльнага становiшча дзяржавы i грамадства, годнага i забяспечанага жыцця кожнай сям’i.
У нашай краiне працоўныя маюць рэальныя гарантыi — права на працу i адпачынак, бясплатную адукацыю i медыцынскае абслугоўванне, сацыяльную абарону i няўхiльнае павышэнне дабрабыту людзей. Прытрымлiваючыся шматгадовай традыцыi, напярэдаднi Першамая мы выказваем павагу i ўдзячнасць добрасумленным працаўнiкам, якiя найбольш вызначылiся, перадавiкам вытворчасцi, настаўнiкам моладзi. Вiншую са Святам працы ветэранаў, сярэдняе пакаленне, якое ўносiць асноўны ўклад у дынамiчнае развiццё краiны, i нашу маладую змену, якой будаваць моцную i квiтнеючую Беларусь. Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя суграмадзяне, поспехаў у прафесiйнай дзейнасцi, шчасця ў асабiстым жыццi, здароўя, цудоўнага настрою.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты вясновы дзень мы ўслаўляем Працу як вялiкую радасць стварэння, сродак для дасягнення трывалага i стабiльнага становiшча дзяржавы i грамадства,
|
|