На 1—3 днi раней будзе праведзена выплата пенсiй, устаноўленая па графiку 1, 2, 9 мая
Сяргей РАСОЛЬКА
У сувязi з будучымi святочнымi i выхаднымi днямi «падкарэкцiраваны» графiк выплаты пенсiй. Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела плацяжоў РУП «Белпошта» Таццяна Цiтавец, пенсiянеры, якiм выплаты павiнны быць 1, 2 i 9 мая, атрымаюць пенсiю на 1—3 днi раней. Фiнансаванне выплаты пенсiй ажыццяўляецца ў неабходным аб’ёме.
Таццяна Цiтавец адзначыла, што «змяшчэнне» графiка выплаты пенсiй адбудзецца па ўсёй рэспублiцы. У першую чаргу гэта закране пенсiянераў, якiя пражываюць у Мiнску i Вiцебскай вобласцi (у гэтых рэгiёнах выплата пенсiй у адпаведнасцi з графiкам пачынаецца раней, чым у iншых абласцях рэспублiкi, — з 1 чысла месяца). Як паведамiлi на «Мiнскай пошце», у сталiцы выплата пенсiй за 1 мая пачнецца ўжо з 28 красавiка, за 2 мая — з 29 красавiка, а за 9 мая — з 6 мая. Дарэчы, у цэлым у Мiнску аддзяленнi сувязi абслугоўваюць амаль 173 тыс. атрымальнiкаў пенсiй — практычна кожнага другога пенсiянера, якi пражывае ў сталiцы (астатнiя карыстаюцца паслугамi аддзяленняў «Беларусбанка» або унiтарных прадпрыемстваў па дастаўцы пенсiй). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з будучымi святочнымi i выхаднымi днямi «падкарэкцiраваны» графiк выплаты пенсiй |
|