Цi можна адмовiцца ад дамафона?
У нашым пад’ездзе збiраюцца ўстанаўлiваць металiчныя дзверы з дамафонам. Для сям’i пенсiянераў — паслуга зусiм нятанная. Наколькi мы ведаем, гэту iдэю не падтрымлiваюць яшчэ некалькi сем’яў, але ўсё роўна мы знаходзiмся ў меншасцi. Хацелася б ведаць, цi можам мы адмовiцца ад «прапановы» i як у такiм разе мы будзем трапляць у свае кватэры?
Мiхаiл Ярмошанка, г. Мiнск. «Устаноўка дамафона — гэта паслуга, а навязваць паслугi спажыўцам нiхто не мае права», — паведамiлi нам у Беларускiм таварыстве абароны спажыўцоў. Калi металiчныя дзверы на ўваходзе ў пад’езд усё ж такi будуць устаноўлены, то ўсiм гаспадарам кватэр, якiя адмовiлiся ад гэтай паслугi, павiнен быць выдадзены бясплатны камплект ключэй i асабiсты код ад уваходных дзвярэй. Арганiзацыя, якая ўстанаўлiвае «металiчнага вартаўнiка», абавязана забяспечыць доступ гаспадарам ва ўласныя кватэры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым пад’ездзе збiраюцца ўстанаўлiваць металiчныя дзверы з дамафонам. Для сям’i пенсiянераў — паслуга зусiм нятанная. Наколькi мы ведаем
|
|