21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi вампiр становiцца сябрам

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена МАСЛА

Пачуццё, якое найчасцей адчуваюць людзi пры сустрэчы з п’яўкай — непрыкрытая агiда. Мы баiмся таямнiчых iстот-крывасмокаў, грэбуем iмi. Аднак за шматвекавую гiсторыю адносiнаў людзей з гэтымi жыхарамi вадаёмаў яны даказалi, што могуць быць найлепшымi сябрамi чалавека — калi ўмець карыстацца iх паслугамi.

Менавiта з рэабiлiтацыi п’яўкi пачаў расказ пра гiрудатэрапiю — метад лячэння пры дапамозе медыцынскiх п’явак — доктар медыцынскiх навук, галоўны спецыялiст Мiнiстэрства аховы здароўя па рэфлексатэрапii, загадчык кафедры рэфлексатэрапii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Аляксандр СIВАКОЎ.

Аказваецца, па развiццю пачуццёвых органаў, уменню iмi валодаць i адчуваць акаляючы свет п’яўкi — суперэкстрасэнсы, да якiх далёка не толькi многiм жывёлам, але i чалавеку. П’яўкi, якiмi карыстаюцца ў медыцыне, пакрысе ўзнаўляюць бiяполе чалавека, гарманiчна i беспамылкова настройваюць яго. Пры дапамозе п’явак лечыцца шэраг захворванняў. А доўгі час экспарт п’явак з Расii параўнальны па значнасцi з экспартам збожжавых.

У п’яўкi выключны нюх, з яго дапамогай яна адшуквае сабе корм. З гэтай прычыны падчас лячэння п’яўкамi не варта ўжываць духi, дэзадаранты, духмянае мыла — гэта не падабаецца чуйнай iстоце. Не любiць п’яўка i моцных напояў, таму ўжыванне спiртнога, кавы, духмянага чаю падчас лячэння не рэкамендуецца.

I слых у п’яўкi унiкальны. Заўважана, што падчас моцнай навальнiцы ў п’явак пачынаецца рвота i яны нават гiнуць. Таму ў царскiя часы, калi п’явак для патрэб айчыннай медыцыны i на продаж за мяжу вырошчвалi ў сажалках, вартаўнiкам нават забаранялася хадзiць вакол гэтых гаспадарак з калатушкамi.

П’яўка — маленькая унiкальная бiяфабрыка. Яна не толькi смокча «дурную» кроў i забiрае яе зусiм не многа — 3—5 мiлiлiтраў за адзiн сеанс (дарэчы, гэтым «абедам» п’яўка можа жывiцца амаль тры гады). У абмен на кроў п’яўка ўводзiць пад скуру чалавека спецыяльны сакрэт, у якiм налiчваецца каля сямiдзесяцi бiялагiчна актыўных рэчываў, комплекс ферментаў, мiкраэлементаў, якiя станоўча ўздзейнiчаюць на самаадчуванне чалавека.

Паказаннi ўжывання гiрудатэрапii надзвычай шырокiя: сардэчна-сасудзiстыя захворваннi, неўралагiчныя праяўленнi астэахандрозу пазваночнiка, неўрыты, неўрапатыi, пашкоджаннi мазгавога кровазвароту, захворваннi страўнiкава-кiшачнага тракту, неўрозы. Паспяхова лечацца захворваннi бронхалёгачнай сiстэмы: пнеўманii, бранхiяльная астма i многае iншае...

У прыродзе iснуе каля пяцiсот вiдаў п’явак, а ў медыцыне выкарыстоўваюцца ўсяго тры: медыцынская, усходняя, аптэчная. П’яўкi вырошчваюцца на спецыяльных бiяфабрыках i рэалiзуюцца праз аптэкi. Нi ў якiм разе нельга карыстацца п’яўкамi, купленымi не ў аптэцы.

Ад нараджэння i да таго моманту, калi п’яўку можна прымяняць для лячэння, праходзiць 8-9 месяцаў, затым яшчэ 3-4 месяцы iх трымаюць галоднымi. У гэты час у iх слюнных залозах i назапашваюцца бiялагiчна актыўныя рэчывы... Вось такiя п’яўкi адпавядаюць ГОСТу i маюць сертыфiкат. У Беларусi п’яўкi не вырошчваюцца. Часцей за ўсё да нас яны паступаюць з Расii.

Медыцынская п’яўка выкарыстоўваецца адзiн раз, пасля яе знiшчаюць, таму пытаннi аб заражэннi паразiтамi або хваробамi, якiя перадаюцца праз кроў, адразу здымаюцца.

Калi чалавек, якi ставiць п’явак, не зусiм дакладна ведае размяшчэнне бiялагiчна актыўных кропак, п’яўка сама здольна iх адшукаць. П’яўку садзяць у прабiрку пярэдняй прысоскай унiз i размяшчаюць у тым месцы, дзе плануецца яе паставiць. Далей яна дзейнiчае сама — валтузiцца, перамяшчаецца, пакуль не сядзе на кропку. Спачатку прысмоктваюцца да скуры, а пасля пачынаюць кусаць. У п’яўкi тры скiвiцы, на кожнай з якiх 90 хiцiнавых зубоў. Слiна п’яўкi трапляе на 10 сантыметраў пад скуру, пры гэтым бiялагiчна актыўныя рэчывы размяркоўваюцца вакол хворага органа. Да таго ж, рэчывы гэтыя не толькi разносяцца з крывёй па ўсяму арганiзму, але i маюць здольнасць назапашвацца ў iм. Пасля таго, як чалавек прайшоў курс гiрудатэрапii, рэчывы гэтыя «працуюць» каля трох месяцаў!

Пераканаўшыся не толькi ў гаючых здольнасцях п’яўкi, але i ў яе здольнасцi самой адшукваць патрэбныя кропкi, натуральна, паўстае пытанне:

— Цi магчыма, прыдбаўшы ў аптэцы гэтых прыродных лекараў, самiм праводзiць сеансы гiрудатэрапii дома, з дапамогай сяброў або блiзкiх?

Аляксандр Сiвакоў КАТЭГАРЫЧНА СУПРАЦЬ САМАЛЯЧЭННЯ.

— Па-першае, назначыць гiрудатэрапiю можа толькi ўрач: i ў гэтага метада лячэння iснуюць абмежаваннi — напрыклад, праблемы са згусальнасцю крывi. Лячэнне п’яўкамi мае свае асаблiвасцi — парушэнне скуранога покрыва, утварэнне ранак, з якiх кроў можа iсцi 8—12 гадзiн. Правiльна апрацаваць ранкi, прыняць адэкватныя меры ў выпадку алергiчных рэакцый на лячэнне п’яўкамi (здараецца i такое) — можа толькi спецыялiст.

Акрамя таго, яшчэ раз хачу падкрэслiць, што мы ў Акадэмii рыхтуем не проста гiрудатэрапеўтаў, а гiрударэфлексатэрапеўтаў: вучым п’яўкай уздзейнiчаць на акапунктурныя кропкi — тыя, на якiя ўздзейнiчаюць пры iглаўколваннi. Гэта, так бы мовiць, больш дакладнае пападанне, больш эфектыўнае ўздзеянне на захворванне, чым пры занальным лячэннi п’яўкамi.

— Цяпер надзвычай многа кабiнетаў, медыцынскiх цэнтраў, дзе прапануюць паслугi гiрудатэрапеўта. Якое абавязковае патрабаванне да iх?

— Гiрудатэрапiя — лiцэнзуемы вiд дзейнасцi, таму абавязкова трэба пытацца пра наяўнасць гэтага дакумента. Выдаецца лiцэнзiя ўрачам пасля таго, як яны праходзяць адпаведны курс навучання. Я асабiста перакананы, што, нягледзячы на дасканаласць жывога лячэбнага iнструмента, якiм з’яўляецца п’яўка, найбольшую карысць яна прынясе тады, калi з ёй працуе кваліфікаваны ўрач...

П’яўка, паводле пераканання Аляксандра Паўлавiча, — сапраўдны дар, унiкальны памочнiк чалавечаму арганiзму.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачуццё, якое найчасцей адчуваюць людзi пры сустрэчы з п’яўкай — непрыкрытая агiда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика