21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якi ўсё ж дом патрэбны вяскоўцу?

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

Упершыню ў рамках мiжнароднай спецыялiзаванай выставы «Беларускi будаўнiчы тыдзень», якая ўчора завяршыла сваю работу ў Мiнску, шырокай публiцы быў прадстаўлены новы перспектыўны выставачны праект «Сельскi дом». У ролi яго арганiзатара выступiла Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi.

...Першае ўражанне: i работнiкi мiнiстэрства, i ўдзельнiкi экспазiцыi «Сельскага дома» моцна пераацэньваюць фiнансавыя магчымасцi i матэрыяльныя патрэбы нашых вяскоўцаў. Яны iм уяўляюцца, калi меркаваць па экспазiцыi, даволi заможнымi, разборлiвымi, з патрабавальным густам i, я б нават сказаў, з немалымi прэтэнзiямi ў выбары спосабаў уладкавання свайго побыту, якiя не гоняцца за танным, а перавагу аддаюць вырабам вядомых вытворцаў.

Гваздом экспазiцыi стала iмпазантная драўляная пабудова ў поўную велiчыню, якую тут узвяла вядомая айчынная фiрма «Забудова». Гэты аднапавярховы дом-прыгажун з калiброванага клеянага бруса памерамi 9 на 9 метраў нельга было абысцi. Ён вабiў вока прыгажосцю адценняў натуральнага дрэва, удалым размяшчэннем пакояў, магчымасцю без асаблiвых праблем зрабiць мансардны этаж i тым самым значна пашырыць жылую плошчу. Але трэба было бачыць, як злятала ўсмешка з вуснаў завiтаўшых сюды вяскоўцаў, калi яны чулi цану пытання: 74 мiльёны рублёў за дом «пад ключ». Ну вельмi рэдкi работнiк аграрнага сектара можа сёння дазволiць сабе такую раскошу. Бо сцены сценамi, а iх яшчэ трэба напоўнiць мэбляй, бытавой тэхнiкай i г.д.

Вiдаць, прадстаўнiкi мiнiстэрства даўно не наведвалi звычайныя вясковыя мясцiны, не размаўлялi з iх жыхарамi пра жыццё, надзённыя праблемы, у прыватнасцi, пра «куслiвыя» цэны на будаўнiчыя матэрыялы i паслугi. А таму экспанаты выставы, безумоўна, зыходзячы з лепшых памкненняў наiўна прапанавалi вяскоўцам рэчы, безумоўна, цiкавыя, карысныя, новыя, але многiя з якiх для патэнцыяльнага сярэднестатыстычнага сельскага забудоўшчыка, па вялiкаму рахунку, не з’яўляюцца рэчамi нi першай, нi другой неабходнасцi.

Побач з «Сельскiм домам» было б лагiчна ўбачыць прапановы па архiтэктурнаму i будаўнiчаму вырашэнню праблемы сучасных гаспадарчых пабудоў, неахайнасць якiх часта псуе знешнi выгляд нашых вёсак i пасёлкаў. Але па суседству з забудоваўскiм домам выставiлi сваю прыгожую прадукцыю шклозавод «Нёман», барысаўскi хрустальны завод, якiя прадставiлi шырокi выбар келiкаў, фужэраў, чарак, ваз, iншых прыгожых вырабаў. Вядома, чарка i шкварка адыгрываюць не апошнюю ролю ў жыццi звычайнага вяскоўца, але, здаецца, яму галоўнае, каб было што налiць i чым закусiць, а ён ужо знойдзе ў якую тару.

Цяжка верыцца, што шырокiя слаi сельскiх жыхароў кiнуцца набываць для сваiх дамоў нацяжныя столi ад вядомых еўрапейскiх вытворцаў. На выставе, мiж iншым, прапаноўвалi столi глянцавыя, матавыя, бясшоўныя, абяцаюць вырабiць любую выяву на вашай столi, нават сiстэму зорнага неба. Так французскiя столi каштуюць 30 долараў ЗША за 1 кв. метр плюс асобная плата за работу. Не будуць таксама ў масавым парадку ладзiць вяскоўцы прыбудовы пад зiмовыя сады з экзатычнымi раслiнамi, набываць дарагiя а ля старажытнай кавальскай работы падстаўкi, лавы, сталы, упрыгожваць горным каменем фундамент дома...

Упэўнены, нават не бедны вясковец пры наяўнасцi неабходных сродкаў не будзе, як у Галандыi, крыць дах экзатычным трыснягом. Далёка не кожнаму сельскаму забудоўшчыку па кiшэнi шклопакеты з замежнага ПВХ. Шмат разоў падумае вясковы чалавек набываць цi не каляровы крычаўскi шыфер коштам 20 тысяч рублёў за стандартны лiст, а не тое, што еўрашыфер, дарагiя бiтумную чарапiцу, металачарапiцу i iншую замежную дахоўку, якая актыўна рэкламавалася на выставе. Глухiм застанецца вясковец да прапаноў заказваць лазню з ацалiндраванага дрэва ( памеры 6 на 6) коштам 5100 долараў, сцiплую альтанку амаль за тысячу у.а. цi будку для сабакi ўсяго за 320 тысяч (без мантажу) беларускiх рублёў. Не дачакаюцца сталiчныя фiрмы заказаў вяскоўцаў на разарыi, ракарыi, альпiйскiя горкi, мiксбордэры, дэкаратыўныя вадасховiшчы i iншыя не нашы «штучкi», на якiя была багата экспазiцыя «Сельскага дома».

А мiж тым пад яго экспазiцыю быў адведзены адзiн з двух павiльёнаў выставачнага комлексу па праспекту Пераможцаў, 14. Такая ўвага да гэтай тэматыкi ў адпаведным прэс-рэлiзе тлумачылася яе вялiкай актуальнасцю, якая вынiкае з неабходнасцi рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi на 2005—2010 гады. Хто ведае, можа з часам, скажам, пасля яе выканання, з ростам дабрабыту сельскага насельнiцтва яго прагрэсiўная частка пацягнецца да ўсякiх, як гаворыцца, замежных «наваротаў». А пакуль пад дахам першага «Сельскага дома» да iх цiкавасць праяўлялi ў асноўным мiнскiя дачнiкi i гаспадары прыгарадных катэджаў.

Разам з тым сам факт, што праблематыка будаўнiцтва жылля на вёсцы была выдзелена ў асобную вялiкую экспазiцыю i больш-менш прадстаўлена на выставе, гаворыць аб iмкненнi мiнiстэрства комплексна падысцi да яе вырашэння. Але першы выставачны вопыт, на мой погляд, быў не зусiм удалым. Чаму? Прычына простая: арганiзатары «Сельскага дома» забылiся спытаць у самiх вяскоўцаў наступнае: якi iм дом патрэбны з улiкам уласных сцiплых зберажэнняў, дапамогi гаспадаркi, банкаўскiх крэдытаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў рамках мiжнароднай спецыялiзаванай выставы «Беларускi будаўнiчы тыдзень», якая ўчора завяршыла сваю работу ў Мiнску, шырокай публiцы быў пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика