Новую «зорку» запалiў конкурс прафесiйнага майстэрства педагогаўКалi ўзяць пад увагу, што ў першым этапе конкурсу «Настаўнiк года» ўдзельнiчалi 11 тысяч педагогаў, можна ўявiць сабе, якiм цяжкiм быў шлях у суперфiнал. У фiнал выйшлi толькi па тры пераможцы ад кожнай вобласцi плюс тры пераможцы сталiчнага конкурсу. Кожны з iх атрымаў напярэдаднi фiналу сiмвалiчную надзею на перамогу — маленькiх саламяных жураўлiкаў. Бясспрэчна, што кожны з фiналiстаў уяўляў сабой неардынарную творчую асобу. I як, цiкава, журы спраўлялася з задачай вызначэння лепшага ў прафесii? Паводле слоў старшынi журы конкурсу, прарэктара Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiны Нiкалаенка, у гэтым годзе на падставе апошнiх дасягненняў у педагагiчнай навуцы былi распрацаваныя новыя крытэрыi ацэнкi, якiя ў адрозненне ад папярэднiх аказалiся больш дэталёвыя, хоць i больш працаёмкiя для членаў журы. Настаўнiк i яго майстэрства ў першую чаргу бачныя на ўроку. Менавiта таму ўрокi застаюцца асноўным этапам конкурсу i за iх можна атрымаць найбольшую колькасць балаў. Дарэчы, у склад журы ўвайшлi спецыялiсты па ўсiх вучэбных прадметах, прадстаўленых у фiнале. А для таго, каб рэгiянальныя iнтарэсы не ўплывалi на вынiкi канкурсантаў, у журы былi ўключаны толькi прадстаўнiкi рэспублiканскiх устаноў: Нацыянальнага iнстытута адукацыi, Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, Нацыянальнай акадэмii навук, Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага унiверсiтэта, Рэспублiкан-скага цэнтра фiзiчнага выхавання i спорту навучэнцаў i студэнтаў i Мiнiстэрства адукацыi. Акрамя таго ў журы былi запрошаны пераможцы конкурсаў «Настаўнiк года» папярэднiх гадоў: Вадзiм Шпетны, Iгар Якiменка i Валянцiна Гiнчук. Апошнiм, як больш нiводнаму члену журы, былi зразумелыя эмоцыi суперфiналiстаў. Як i эмоцыi новай пераможцы — Iрыны Клявец, якая сваё лiдарства пасля фiналу так i не ўпусцiла... Новая ўладальнiца «Хрустальнага жураўля» закончыла ў 1988 годзе Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт па спецыяльнасцi «выкладчык бiялогii, хiмii». Стаж яе педагагiчнай працы складае 17 гадоў. Сёння яна выкладае бiялогiю ў гiмназii № 4 горада Смаргонь i мае вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю. Безумоўна, перамога ў конкурсе «Настаўнiк года» — гэта не толькi прызнанне заслуг, але i вялiкая адказнасць, бо атрыманаму званню прыйдзецца адпавядаць. Перамога павiнна стаць своеасаблiвай стартавай пляцоўкай для будучых дасягненняў. Нездарма галоўным прызам конкурсу з’яўляецца «Хрустальны журавель», якi сiмвалiзуе iнтэлектуальны ўзлёт i пастаяннае iмкненне да вяршынь прафесiйнага майстэрства... Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Палацы Рэспублiкi ва ўрачыстай абстаноўцы быў аб’яўлены пераможца рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў «Настаўнiк года
|
|