На Свiслачы — масавая гiбель рыбы
Сяргей РАСОЛЬКА
Першымi загiнуўшую рыбу ў мiнулую пятнiцу ўвечары заўважылi рыбаловы-аматары, што ўладкавалiся з вудамi на берагах Свiслачы ў Мiнскiм раёне. Яны i паведамiлi аб надзвычайным здарэннi па «гарачай» лiнii ў Дзяржаўную iнспекцыю аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.
Як удакладнiлi карэспандэнту «Звязды» ўжо там, масавая гiбель рыбы ў Свiслачы назiралася паблiзу вёсак Новы Двор, Каралiшчавiчы i iнш. Туды адразу выехалi прадстаўнiкi iнспекцыi Мiнпрыроды, абласных прыродаахоўных органаў. Паводле адной з версiй, якая разглядаецца зараз, прычынай гiбелi рыбы ў рацэ магло стаць скiдванне з гарадской каналiзацыi неачышчанай вады. Зрэшты, канчатковыя высновы рабiць пакуль заўчасна. Пробы вады накiраваны на экспертызу, вядзецца падлiк урону...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першымi загiнуўшую рыбу ў мiнулую пятнiцу ўвечары заўважылi рыбаловы-аматары, што ўладкавалiся з вудамi на берагах Свiслачы ў Мiнскiм раёне. Яны i пав
|
|