21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Трава заўсёды зелянейшая на другiм баку вулiцы»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

...Раптам з Нью-Йорка прыляцела мама блiжэйшай сяброўкi жонкi, Таццяна Пятроўна. Яна запрасiла жонку ў госцi. Чым ваш пакорны слуга i скарыстаўся.

Завуць сяброўку Марына Б-н. У часы яе i маёй маладосцi яна была Марына Е-а. Наколькi я зразумеў, гэта два розныя чалавекi, i яны мiж сабою не знаёмыя. Адна назаўсёды засталася ў СССР, другая цяпер жыве ў Нью-Йорку, ЗША, Паўднёвы Манхэтэн.

Першая нарадзiлася ў Мар’iнай Горцы, расла без бацькi. Спадзявацца можна было толькi на сябе, што садзейнiчала выпрацоўцы адпаведнага характару: рашучага i ўпартага. У 1984-м Марына скончыла журфак, папрацавала дзесьцi па размеркаванню...

Адпачынак на поўднi, рамантычны горад Адэса, знаёмства, перапiска, сустрэчы, роздумы i, як апафеоз, вяселле. Праз належны час з’явiўся яшчэ адзiн вынiк — двайняткi, хлопчык i дзяўчынка.

Варта нагадаць той час, ужо амаль легендарны. Першабытна чыстыя палiцы гастраномаў, дзiкунскiя бiтвы ў «вiнных» чэргах, змрок i туман — путч. Карацей кажучы, у 1992 годзе сям’я ў поўным складзе перабралася ў Штаты.

Праз некалькi гадоў Марына забрала мацi, Таццяну Пятроўну. У Мiнску застаўся толькi брат. Такiм чынам, адно жыццё скончылася — пачалося зусiм другое. Асноўны матыў яго быў — выжыць любой цаною. Хоць матыў усюды аднолькавы, што ў iх, што ў нас...

Часы сапраўды наступiлi цяжкiя. Галоўнае было адаптавацца. А для пачатку вывучыць мову i знайсцi хоць нейкую работу.

Мацi Марыны была медсястрою, а за плячамi ў Марыны — «ваенка» БДУ — яна вырашыла iсцi ў медыцыну. Даволi хутка Марына авалодала англiйскай размоўнай, паступiла ў медыцынскi каледж, атрымала квалiфiкацыю медсястры. Яна трапiла ў бальнiцу пры унiверсiтэце Нью-Йорка, поўная назва — Bellevue Hospital Center. Марына i зараз там, толькi на непараўнальна больш высокай ступенi. Як бы элiта...

Больш за ўсё мне запомнiлася вось што: пасля заканчэння работы дадому нiхто не спяшаецца. П’юць каву i абмяркоўваюць... Што б вы думалi? Абмяркоўваюць, як прайшоў дзень, хто што зрабiў добра, а хто дрэнна. Так у iх там прынята. I не дай вам Божа з гэтымi правiламi не пагадзiцца...

Да сённяшняга часу Марына скончыла некалькi каледжаў — у Штатах трэба пастаянна павышаць квалiфiкацыю, каб не спiкiраваць у кювет. Кажучы блатной феняй, у натуры даказваць, што ты лепшы за iншых — без дурняў. Мы да гэтага толькi-толькi прыстасоўваемся, а там гэта норма.

Пасля найцяжэйшага рабочага дня Марына прыязджае дадому i можа ўвесь вечар праваляцца на канапе. Такую магчымасць прадастаўляе свякроў. Яна гатуе на ўсю сям’ю адразу i займаецца хатняй гаспадаркай. Таму нявестка змагла скончыць некалькi каледжаў i стаць медсястрой вышэйшай квалiфiкацыi.

Муж Марыны займаецца бiзнэсам у нейкай кампанii. Працуе дзесьцi паблiзу ад тых двух хмарачосаў, якiя разбамбiў «лепшы сябар» амерыканцаў Бен Ладэн. Колькi зарабляе, не ведаю — не прынята там пра гэта гаварыць (у нас ужо таксама засвоiлi). Вось i Таццяна Пятроўна не стала — прывучылi, хоць яна яшчэ не грамадзянка ЗША, толькi грын-карт.

Сама Таццяна Пятроўна крынiцы даходаў не мае. Утрымлiваюць зяць i дачка.

Сям’я Марыны жыве ў прыгарадзе Нью-Йорка. З некаторай пары ў Амерыцы стала модна перасяляцца з цэнтра за горад або ў прыгарад. У цэнтры амерыканец зарабляе грошы, за яго межамi — жыве. Гэта якраз спалучаецца з нацыянальнай iдэяй фiкс: мець свой дом. У гэтым сэнсе, праўда, ва ўсiх розныя магчымасцi. Зарабляеце ў год 120—170 тысяч долараў — вы i ёсць сярэднi клас. Ну, добра, вашы даходы дасягаюць такога ўзроўню — у вас няма праблем? Яны толькi пачынаюцца. Своеасаблiвасць амерыканскай мадэлi заключаецца ў тым, што большасць там жыве ў крэдыт, i крэдыт гэты вечны. Вы жадаеце дом? Ды калi ласка. Мы высветлiм вашу крэдытную гiсторыю, плацежаздольнасць, месца работы i гадавы заробак — пасля гэтага дадзiм вам крэдыт. Або не дадзiм. Тое ж з аўтамабiлем, бытавой тэхнiкай i г.д.

Сям’я Марыны адпавядае патрабаванням мiдл-класа. Таму ў iх двухпавярховы катэдж у Паўднёвым Манхэтэне. У доме 8 пакояў, у кожнага члена сям’i — свой, асобны. Перад домам зялёны лужок, кветнiк, абавязковы зорна-паласаты сцяг. Усё як належыць. Дом куплены ў крэдыт. Дом даволi дарагi, калi плацiць адразу i ўсё — зберажэнняў не хопiць. А вось калi суму раскiдаць на 30 гадоў, то цярпiма. Проста акуратна плацi кожны месяц не такiя ўжо вялiкiя грошы. На пенсii, магчыма, дом стане ўласнасцю. Або ўласнасцю дзяцей.

Вось толькi адна дэталь засмучае: каб мець крэдыт, трэба мець работу. А маючы работу, трэба працаваць, бы вол, ды яшчэ пастаянна шукаць падпрацоўкi. Усё ў дакладнасцi з Льюiсам Кэралам: каб проста стаяць на месцы, неабходна бегчы як мага хутчэй; каб зрабiць маленькi крок наперад, бегчы трэба з усяе сiлы. Сокавыцiскалка такая, адным словам. Як нельга больш адпавядае амерыканскаму, дый увогуле заходняму стылю жыцця.

Асобыя, я б сказаў, святыя артыкулы выдаткаў — медыцына i адукацыя. Напрыклад, iснуе некалькi вiдаў медыцынскай страхоўкi: дарагая, сярэдняга ўзроўню i адносна танная. Калi Таццяна Пятроўна зламала нагу, паўстала пытанне: па якой страхоўцы лячыць? Удалося па больш таннай. Дарагая абышлася б у 44 тысячы долараў...

Мiнулай восенню сын i дачка Марыны павiнны былi стаць студэнтамi. Уласна кажучы, праблема самога паступлення адыходзiць на другi план, на першы выходзiць наяўнасць грошай. З Iгарам усё больш-менш ясна, ён будзе вучыцца ў Нью-Йорку i за яго вучобу ў год плацiць трэба будзе 15 тысяч. З дачкою Вольгай, вельмi прывабнай дзяўчынай, узнiклi складанасцi. Справа ў тым, што яна пажадала вучыцца ў Фларыдзе. Гэта вельмi дарагi штат. Вучоба Вольгi будзе абыходзiцца ў 42 тысячы долараў у год. Фiгуральна кажучы, тату з мамай прыйдзецца бегчы з усяе сiлы, i нават яшчэ хутчэй. Само сабою, дзецi i самi будуць падпрацоўваць...

Словам, як пiсала Марына ў адным з лiстоў: «Работа вельмi напружаная, дый усё жыццё напружанае i не свята. Трава заўсёды зелянейшая на другiм баку вулiцы». Гэта так, адносна «травы». Але гэта амерыканская прымаўка, руская больш вобразная: за морам цялушка — палушка, ды рубель перавоз.

Я гэта да таго, што, вiдаць, трэба добра падумаць, перш чым мяняць месца пражывання. Мне чамусьцi здаецца, што цяпер Марына з яе здольнасцямi i моцным характарам не прапала б i на гiстарычнай радзiме, на прасторах былога СССР, былой iмперыi. Падазраю, яна пра гэта таксама думала. Хоць думаць позна ўжо.

Вiдаць, не памылюся, калi скажу, што кожнага трэцяга-чацвёртага з вышэйшай адукацыяй думкi аб ад’ездзе наведвалi. У мяне было. Спынiла (i спыняе) толькi адно: а што я там, «за бугром», буду рабiць, калi нiчога лепш, чым пiсаць на роднай або рускай мове, не ўмею? Каму я там патрэбны?

Аднакурснiца жонкi Вiка, цi не самая абяцаючая студэнтка, эмiгрыравала ў Канаду. Кар’ера яе развiваецца паспяхова: нейкi час працавала пасудамыйкай, цяпер прэтэндуе на пасаду кухара. Адным словам, у кожнага замежны лёс складваецца па-рознаму. Некаторым шанцуе.

Вiдаць, не мне судзiць аб эмiграцыi. Ды я i не суджу, проста разважаю над атрыманай iнфармацыяй. Першая i адначасова апошняя выснова: наўрад цi мне ўдалося б прыжыцца ў iншай краiне. Вось i цёзка Даўлатаў ехаць не хацеў.. У Амерыцы Даўлатаў змог нарэшце надрукаваць усё, што хацеў, праславiцца на абодвух баках акiяна, нават злёгку разбагацець. I прызнацца ў лiстах да Владзiмава, што ў Нью-Йорку, у эмiгранцкiм асяроддзi становiшча псiхалагiчна невыноснае...

Дый памёр Даўлатаў недарэчна (калi смерць можа быць недарэчнай): калi «хуткая» везла яго на зыходзе апошняга запою, ужо з iнфарктам, у Даўлатава не аказалася з сабою страхоўкi. Яго не прынялi: «Экскьюз мi, сэр». I ён памёр. Цi варта гаварыць, што на радзiме б прынялi ў любым выглядзе i без адзiнага дакумента?..

Марына чатыры гады пражыла ў адным горадзе з Iосiфам Бродскiм. Дорага б я даў за гэтыя чатыры гады. Потым, праўда, вярнуўся б на радзiму. Яна мне любая падабаецца...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Раптам з Нью-Йорка прыляцела мама блiжэйшай сяброўкi жонкi, Таццяна Пятроўна. Яна запрасiла жонку ў госцi. Чым ваш пакорны слуга i скарыстаўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика