21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бялiзну не хаваем

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Мода бялiзны развiваецца, здаецца, больш iмклiва, чым мода верхняга адзення

Пакрысе наша жанчына звыкаецца з тым, што бялiзна можа быць не такой ужо i нiжняй. Наадварот — бачнай, адметнай, непрыкрытай, часам нават дзёрзкай i навязлiвай. I гэта ўжо не дрэнны тон. Нiжняе проста стала верхнiм, ператварылася ў частку гардэроба! Сышоў у нябыт час, калi пiкантную нацельную прыгажосць маглi ацанiць максiмум двое.

Паводле слоў начальнiка бюро дызайну новага тавару СП ЗАТ «Мiлавiца» Бажэны БУЛАНДО, беларускiя жанчыны ўжо навучылiся ставiцца да бялiзны як да важнай часткi гардэроба, пачалi песцiць сябе разнастайнасцю, у тым лiку i каляровай гамы.

Колер, праўда, — не адзiнае, што прымушае атрымлiваць асалоду ад сузiрання, нашэння цi набыцця бялiзны.

Высокая якасць, камфорт i няспыннае абнаўленне — вось асноўныя складовыя поспеху «Мiлавiцы» на шляху да сэрца i кашалька беларусак любога ўзросту i дастатку. Увогуле прадпрыемства нiколi не дазваляла сабе стаць нецiкавым для роднага спажыўца цi абыякавым да таго, што адбываецца ў «нiжнiм» бiзнэсе свету. Як вядома, «М» чатыры разы на год наведвае мiжнародныя выставы — дзве ў Францыi i дзве ў Германii. Адтуль дызайнеры вяртаюцца з натхненнем, новымi iдэямi i матэрыяламi. Абнаўленне нон-стоп пацвярджае i апошняя летняя калекцыя «М» бялiзны i купальнiкаў.

— Маркетынгавая служба пiльна сочыць за тым, чаго прагнуць нашы жанчыны, — расказвае вядучы мастак прадпрыемства Ларыса ДРОБЫШ. — Расце, напрыклад, колькасць тых, хто гатовы плацiць больш за камфорт, i мы з задавальненнем прадстаўляем бясшоўныя, фармаваныя маечкi i трусы пастэльных таноў — бялiзну з мiкравалокнамi. Дарэчы, мiкравалокны, працэс мiкракапсуляцыi — гэта навейшыя тэхналогii, якiя дазваляюць вырабляць сёння унiкальную, з любымi якасцямi, бялiзну. Папулярнасцю ў свеце не першы год карыстаюцца матэрыялы з эфектам сагравання i ахалоджвання, з крэмам алоэ i гэтак далей, але ў гэтым накiрунку айчынны попыт яшчэ не выспеў...

У Беларусi досыць вялiкая спажывецкая аўдыторыя не жадае развiтвацца з бавоўнай, i спецыяльна для iх «М» вырабляе такiя рэчы. Увогуле для тых, хто трымаецца за класiку, прапануецца бялiзна традыцыйных — белы, чорны i бэжавы — колераў i мадэляў.

Тых жа, хто падтрымлiвае наватарства i не баiцца свежых iдэй, парадуе разнастайнасць прапаноў, што называецца, i па форме, i па зместу. Бюстгальтары i трусiкi спакойна цi экспрэсiўна ўпрыгожваюцца цяпер спражкамi, ланцужкамi, рушамi, стразамi, паеткамi, плоскiмi i аб’ёмнымi карункамi. Старыя мадэлi мадэрнiзуюцца i трансфармуюцца: мяняецца форма чашкi. Яе аб’ём дапамагае вар’iраваць эфект пуш-ап (да гатовай рэчы дапасуюцца спецыяльныя накладкi). Шлейкi ўсё часцей мяняюцца (на сiлiконавыя цi iншага колеру) або здымаюцца ўвогуле. Прадугледжана i самастойнае выкарыстанне дэкаратыўных элементаў. Спецыяльныя мадэлi-камплекты ствараюцца для пышнагрудых маладых дзяўчат, а лiнiя «мой першы бюстгальтар» — бюсцье ў яскравых колерах, бюстгальтары без костачак, з засцежкай спераду распрацавана выключна для падлеткаў. Новая лiнiя з недарагiх матэрыялаў заклiкана задаволiць попыт эканомных, са сцiплым дастаткам гаспадынь. Актуальныя колеры сезона вясна-лета — барбарыс, бiруза, яблычны, лiловы.

Нiжэй талii модна насiць тое, што падабаецца — ад мiнi-стрынгаў да брыфаў (шорцiкаў) i карсетных трусоў. Застаюцца, канешне, i панталоны для жанчын больш сталага ўзросту. Цяпер гэты атрыбут савецкага жыцця не такi грубы, больш зручны i нават вытанчаны. Дарэчы, сусветная тэндэнцыя дыктуе адмаўленне ад занiжанай талii: трусiкi «паўзуць» уверх.

Мяркуючы па першых продажах, вельмi ўдалай у «М» атрымалася калекцыя купальнiкаў, упершыню распрацаваная сумесна з iтальянскiмi дызайнерамi. Мiж iншым, у гардэробе звычайнай iтальянкi месцяцца не менш за пяць купальных касцюмаў. Верагодна, таму, што купальнiка на ўсе выпадкi жыцця не бывае i быць не можа. Ёсць для басейна, для прыняцця сонечных ваннаў, нават на выхад. Процiпаказаны толькi паход у сауну.

Купальнiкi з высокiм (да 20 працэнтаў) утрыманнем лайкры цяпер таксама на паказ, для дэманстрацыi, таму адсутнасць аплiкацый, упрыгажэнняў, паетак, ламiнiравання золатам цi, у рэшце рэшт, без махроў або засцежкi-магнiта павiнна насцярожыць. Элементы дэкору могуць быць досыць буйнымi. Вiтаюцца купальнiкi-трансформеры, якiя могуць, калi трэба, стаць больш адкрытымi цi закрытымi. Некаторыя суцэльнакроеныя мадэлi ўражваюць ультраадкрытасцю. Чашкi здольныя не толькi павялiчыць аб’ём, але i не страцiць выгляд пасля сустрэчы з вадой.

Гарантаваная якасць i прывабнасць ва ўсiх сэнсах прадукцыi «М» заваявала сэрцы не толькi жанчын. Якраз мужчыны перамагаюць апошнiм часам у тэматычных конкурсах-продажах прадпрыемства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мода бялiзны развiваецца, здаецца, больш iмклiва, чым мода верхняга адзення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика