21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сувязь з задавальненнем...

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ

Аб прыналежнасцi таго цi iншага тэлефона да пэўнага класа можна меркаваць па назве. Прывядзём прыклады на аснове мабiльнiкаў найбольш распаўсюджаных вытворцаў.

Фiнская кампанiя Nokia для назваў сваiх тэлефонаў выкарыстоўвае толькi лiчбы. Першая ўказвае клас мадэлi. Так, ад 1 да 3 — народныя мадэлi, 6 — трубкi бiзнэс-класа, 8 — люкс.

У тэлефонаў Samsung у SGH абрэвiатуры лiтара G паказвае, што гэта мадэль стандарту GSM (SCH - CDMA). Тэлефоны, у назвах якiх маецца лiтара А, адносяцца да класа люкс. N i Q — мадэлi бiзнэс-класа, апараты з лiтарай R з’яўляюцца адносна недарагiмi i простымi.

У нямецкага вытворцы Siemens таксама тэлефоны пазiцыянуюць лiтары ў назве: А i С — народныя трубкi, М — дадаткова абаронены варыянт, S — бiзнэс-клас...

Motorola падзяляе свой мадэльны рад на чатыры групы. Серыя Talkabout - стандартныя мадэлi. Група Timeport — тэлефоны бiзнэс-класа. Апараты V-серыi — трубкi люкс...

З Panasonic зусiм усё проста — чым менш нумар серыi, тым прасцей трубка.

Мабiльны тэлефон для беларусаў даўно ператварыўся з «раскошы» ў сродак сувязi. Лепшы доказ таму — амаль пяцiмiльённая армiя абанентаў i амаль такая ж колькасць людзей гатовых стаць пад яе сцягi. Прычым як для другiх, так i для першых даволi часта паўстае пытанне выбару самога тэлефона. А выбар сёння, трэба прызнаць, проста неабмежаваны. Нiжэй хоць бы паспрабуем задаць «генеральны напрамак» патэнцыяльным спажыўцам гэтай высокатэхналагiчнай прадукцыi, «каб потым не было пакутлiва балюча» за няўдала патрачаныя грошы. Адразу адзначым, што парады агульныя, i нiякiя «краш-тэсты» апаратаў той цi iншай фiрмы не праводзiлiся. Тым не менш, ад самых распаўсюджаных памылак пры выбары тэлефона яны здольныя засцерагчы.

Навошта вам патрэбны тэлефон (тэлевiзар, аўтамабiль, пральная машына i г.д.)?

Гэта першае пытанне, якое кожны з нас павiнен сабе задаць пры выбары любога тавару. Такi падыход адразу пазбавiць ад неабходнасцi выбiраць памiж «чырвоным i доўгiм».

Сучасныя тэлефонныя апараты здольныя не толькi перадаваць голас людзей, але i малюнкi, фотаздымкi i вiдэазапiс, выходзiць у Iнтэрнэт, выступаць у якасцi фотакамеры, плэера i нават градуснiка... Зразумела, кожная з гэтых функцый каштуе дадатковых грошай. Часта немалых. I калi вы не збiраецеся iмi карыстацца, навошта плацiць больш?

Выбар мабiльнiка па канкрэтных функцыях, дызайну i габарытах — задача другога плана. Спачатку трэба вызначыцца з КЛАСАМ апарата. Калi вам тэлефон патрэбен толькi для размоў i адсылкi SMS-паведамленняў — смела бярыце самую танную мадэль, якая вам спадабалася (у прынцыпе, тэлефоны i за 60, i за 600 умоўных адзiнак «размаўляюць» аднолькава). Гэта i будзе прадстаўнiк самага вялiкага сегменту — «народных» трубак. Яны выдатна спраўляюцца з галоўнай задачай — звязваць абанентаў i простыя ў выкарыстаннi. З iмi справiцца нават дзiця цi састарэлы чалавек, далёкi ад тэхнiчнага прагрэсу.

Натуральна, «малодшыя» i «сярэднiя» мадэлi ў залежнасцi ад вытворцы будуць надзелены i дадатковымi карыснымi i не вельмi функцыямi, як то гульнi, будзiльнiк, калькулятар, гучная сувязь, гукавы набор нумара, магчымасць захоўваць у памяцi iмёны i нумары тэлефонаў... У цэлым гэтыя апараты здольны задаволiць асноўныя патрабаваннi большасцi абанентаў сотавых сетак.

Калi для вас мабiльны тэлефон не толькi сродак сувязi, але i магчымасць прыцягнуць увагу сяброў, вылучыцца — рыхтуйцеся развiтацца з сумай грошай, большай у паўтара-два разы. Акрамя фiнансавых магчымасцяў вашу фантазiю тут наўрад цi што iншае спынiць. Сёння вытворцы ў сегменце «iмiджавых» тэлефонаў прапануюць «трубкi» ўсемагчымых дызайну, колеру i формаў. Такiя тэлефоны, як правiла, дадаткова абсталяваны ўбудаванай камерай, FM-прыёмнiкам, MP3-плэерам i пералiваюцца шматгалосай полiфанiяй.

Наступны сегмент сотавых тэлефонаў умоўна можна назваць «бiзнэс-класам». Калi для вас мае значэнне адпаведнасць дзелавому iмiджу — вам сюды. Такiя апараты выкананы з дарагiх, якасных матэрыялаў, маюць строгi дызайн i вялiкiя функцыянальныя магчымасцi. У наборы функцый абавязкова прысутнiчаюць перадача даных (убудаваны мадэм, IК-порт, WAP, GPRS, Bluetooth), шматфункцыянальны арганайзэр, лiчбавы дыктафон i многае iншае. Новыя мадэлi гэтага класа «камплектуюцца» самымi перадавымi тэхналогiямi i паслугамi. Акрамя таго, «бiзнэс»-тэлефоны валодаюць лепшымi характарыстыкамi па вазе i працягласцi работы. Адзiны iх мiнус — кошт, якi нават на маральна састарэлыя мадэлi рэдка апускаецца нiжэй 200 умоўных адзiнак.

Вышэй «дзелавых» тэлефонаў знаходзяцца толькi трубкi класа «люкс». Яны спалучаюць магутны тэхнiчны патэнцыял папярэдняй групы з «мадэльнай» знешнасцю. У вынiку i адпаведная цана — да некалькiх тысяч умоўных адзiнак.

Асобна трэба сказаць пра тэлефоны, прызначаныя для выкарыстання ў экстрэмальных умовах. Iх «начынка» абароненая ўдаратрывалай абалонкай, а ваду i пыл унутр не прапускае корпус. Такiя тэлефоны могуць належаць да розных класаў. Знешне яны адрознiваюцца рэльефнай «мускулатурай» i большымi памерамi i вагой. Па кошту супастаўляльныя з iмiджавымi мадэлямi.

На што звярнуць увагу?

Калi вы зрабiлi выбар на карысць той цi iншай катэгорыi мабiльнiкаў, варта прааналiзаваць асноўныя iх характарыстыкi.

ДЫЗАЙН. Калi вам не падабаецца знешнi выгляд тэлефона, набываць яго не варта. Наўрад цi вы атрымаеце задавальненне ад тэлефона, на якi вам лiшнi раз непрыемна глянуць.

Немалаважны параметр — ПАМЕР i ВАГА. Маленькi i лёгкi тэлефон можна насiць, скажам, у кiшэнi кашулi цi джынсаў. З вялiкiм апаратам такi нумар не пройдзе i вам давядзецца «раскашэлiцца» на спецыяльны чахол цi «кабуру» на пояс.

АКУМУЛЯТАР. Ад яго вiда i ёмiстасцi залежыць не толькi час работы тэлефона памiж зарадкамi, але i тэрмiн службы самой батарэi. Перавагу варта аддаць лiцiева-iонным (Li-Ion) акумулятарам. Iх можна падзараджаць у любы момант, недачакаўшыся поўнай разрадкi. Да таго ж яны забяспечваюць больш працяглы тэрмiн работы пры той жа магутнасцi чым, скажам, NiMh.

Увогуле, выбiрайце акумулятар самай вялiкай ёмiстасцi, асаблiва калi тэлефон мае каляровы экран, вiдэакамеру, радыё цi плэер.

Пры набыццi тэлефона абавязкова праверце ГУЧНАСЦЬ ЗВАНКА. Некаторыя мадэлi з сумкi ды на шумнай вулiцы можна проста не пачуць. Не лiшняй будзе функцыя i вiбра-выклiку.

ГАДЗIННIК i ДАТА вельмi карысныя. Дзякуючы iм вы зможаце ў спiсе прапушчаных выклiкаў не толькi знайсцi нумар, з якога тэлефанавалi, але i ўбачыць, калi менавiта званiлi.

ГАЛАСАВЫ НАБОР. Калi тэлефон мае гэтую функцыю, вы зможаце набiраць нумар, назваўшы ўслых iмя патрэбнага абанента.

БУДЗIЛЬНIК. Яго перавагi зразумелыя. Варта толькi адзначыць, што ў некаторых мадэлях тэлефонаў ён працуе нават пры выключаным апараце.

УБУДАВАНАЯ КАМЕРА ў тэлефонах сённяшняга пакалення не больш, чым цацка. Ва ўсякiм выпадку, прыстойны здымак, якi можна раздрукаваць цi паглядзець на камп’ютары, зрабiць не атрымаецца.

Крыху iншая сiтуацыя з МР3-ПЛЭЕРАМ i FM-ПРЫЁМНIКАМ. Пры наяўнасцi якасных навушнiкаў можна добра правесцi час па дарозе на вучобу цi работу.

Наяўнасць некалькiх ГУЛЬНЯЎ дапаможа вам бавiць час, а КАЛЬКУЛЯТАР дапаможа падчас паходу на рынак.

IНФРАЧЫРВОНЫ ПОРТ у першую чаргу патрэбен для сувязi трубкi з камп’ютарам У такiм выпадку вам не спатрэбiцца асобны кабель для сувязi РС, каб закачаць новыя мелодыi цi карцiнкi.

Функцый тэлефонаў вельмi шмат, i пры выбары вызначыцеся для сябе з неабходнымi i адмяцiце тыя, якiмi не будзеце карыстацца. Нядрэнна будзе недзе пачытаць пра тую цi iншую мадэль. I лепш не рэкламныя праспекты, а незалежныя тэсты цi водгукi карыстальнiкаў.

«Orig», «РСТ» цi «СТБ»???

З гэтымi загадкавымi абрэвiятурамi даводзiцца сутыкацца ўсiм пакупнiкам мабiльных тэлефонаў. Прычым цана на адну i тую ж мадэль, але з «orig», «РСТ» цi «СТБ» адрознiваецца i часам вельмi значна. Калi апусцiць юрыдычныя нюансы i тлумачыць вельмi проста, то ORIG — гэта тэлефон, прывезены да нас, як правiла, з Еўропы. Ён не мае на клавiатуры рускiх лiтар, але набор на рускай мове ёсць (пiсаць SMS i рэдагаваць запiсную кнiжку вы можаце на рускай мове). У камплекце можа не быць рускай iнструкцыi. Цана такога тэлефона самая нiзкая.

РСТ — гэта тэлефоны, якiя прайшлi сертыфiкацыю ў Расii, на кнопках маюць рускiя лiтары, у камплекце iдзе iнструкцыя на рускай мове. Каштуюць яны больш за «арыгiнал».

СТБ-ТЭЛЕФОНЫ прайшлi сертыфiкацыю ў Беларусi, на кнопках маюць рускiя лiтары, у камплекце — iнструкцыю на рускай мове. Гарантыя на iх, як правiла, даецца на большы тэрмiн, але i каштуюць яны больш за першыя дзве катэгорыi. Цi звязвацца з найбольш танным «orig» з не зусiм празрыстай гiсторыяй, вырашаць вам. Гарантыю, прынамсi, даюць i на iх.

I нарэшце: Як купiць добры тэлефон?

Апошнiм часам вытворцы тэлефонаў так захапiлiся «гонкай узбраенняў», што часцяком выпускаюць шчыра «сырыя» мадэлi з шэрагам недапрацовак. А ўжо потым, зыходзячы са зваротаў спажыўцоў у сэрвiсныя цэнтры, даводзяць iх да «розуму». Да таго ж свежыя мадэлi ледзь не на парадак даражэй за сваiх папярэднiкаў i вельмi хутка губляюць цану. Таму, каб выбраць добры тэлефон, спецыялiсты раяць забыць на пакупку мадэлi адразу пасля таго, як яна з’явiлася на рынку. Пачакайце хоць бы 3—6 месяцаў. Потым азнаёмцеся з водгукамi ўладальнiкаў таго цi iншага тэлефона. Паверце, вы даведаецеся нават пра тыя балячкi, якiя не хвалююць сэрвiсныя цэнтры i на якiя не распаўсюджваюцца ўмовы гарантыi (няшчыльныя крышкi, пыл, якi ўвесь час набiваецца пад экран i iншыя дробныя недапрацоўкi). Не варта ў разрад аксiёмы ўзводзiць выслоўе пра тое, што добрае танным не бывае. З мабiльнiкамi якраз наадварот. Найбольш стабiльную якасць маюць народныя трубкi. А «лавiць глюкi», «несумяшчальныя з жыццём», могуць i тэлефоны за пару тысяч долараў.

Удалых пакупак!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прыналежнасцi таго цi iншага тэлефона да пэўнага класа можна меркаваць па назве. Прывядзём прыклады на аснове мабiльнiкаў найбольш распаўсюджаных в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика