21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наперад, за стылем «рэтра»!

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Шык-шок

Мiнулае яшчэ нiколi не было такiм блiзкiм. Ва ўсякiм выпадку, з сучаснымi моднымi прычоскамi гэта менавiта так.

«Мы не развiтваемся з XX стагоддзем: прычоскi 20—90-х гадоў мадэрнiзуюцца з дапамогай разнастайных, шматлiкiх тэхнiк стрыжкi i фарбоўкi, — кажа арт-дырэктар «Studio», трэнер «Wella» ў Беларусi Таццяна КОЖУХ. — У модзе — круглыя формы, формы кроплi, «карэ» i «паж» — рэвалюцыйныя знаходкi 50—60-х гадоў мiнулага стагоддзя «Vidal Sassoon»...

Актуальнымi застаюцца мяккiя лiнii, жаноцкiя формы са спакойнымi хвалямi, локанамi, структурныя стрыжкi з кантрастам даўжынi — ад кароткiх да доўгiх, асiметрыя, акцэнт робiцца на грыўцы з мяккiмi цi геаметрычнымi лiнiямi. Гама колераў неверагодна шырокая: светлыя i сярэдне-карычневыя, халодныя, карамель, арэх, карыца, шакалад, кашамiр, медны, простыя адценнi, фарбоўка тон у тон, пастэльныя, жамчужныя, з эфектам блiкаў, што можа дасягацца не толькi шляхам меліравання, але i новых тэхнiк афарбоўкi без выкарыстання фольгi, мяккi ружовы, лiловы, па-ранейшаму дапускаюцца чорны, чырвоны, акцэнты сiняга, змешаныя колеры, яркiя кантрасты, якiя дасягаюцца за кошт сегментнай афарбоўкi, колер бардо, цёмныя фiялетавыя адценнi.

Мода ўвогуле зараз не абмяжоўвае, яна застаецца надзвычай дэмакратычнай. Адзiная дапусцiмая жорсткасць — высокiя патрабаваннi да знешняга выгляду валасоў. Яны павiнны быць здаровымi i дагледжанымi, у процiлеглым выпадку гаварыць пра iх прыгажосць не даводзiцца.

— Зараз мы не проста прапануем клiенту стрыжку цi фарбоўку, а перш-наперш спрабуем скласцi яго псiхалагiчны партрэт, цiкавiмся нават ладам жыцця i сацыяльным статусам, — кажа Таццяна Кожух. — Усё ж такi наша задача — стварыць арыгiнальны i абавязкова арганiчны вобраз...

Iндывiдуальны падыход, пранiкненне моды ва ўсе накiрункi жыцця падштурхоўвае многiя фiрмы распрацоўваць цяпер штогод асобныя трэнды. Гэта дазваляе модзе максiмальна раскрываць i падкрэслiваць асаблiвасцi канкрэтнага чалавека. Прычоска, зразумела, не iснуе асобна ад персоны, якая яе носiць, а персона жыве ў «саюзе» з наваколлем. Наваколле ж — паняцце шырокае. Гэта i iнтэр’ер, i архiтэктура, i музыка, нават месца работы i многае iншае, здольнае аб’ядноўваць групу людзей i адрознiваць ад iншых груп. Сёлетнiя трэнды «Wella», напрыклад, носяць назвы «тэхнапрырода», «сон наяве», «этнафьюжн» i «гатычная раскоша». Трэндаў усяго чатыры, але наколькi шырокiя магчымасцi яны прадастаўляюць! Кожны можа адшукаць сябе, свой вобраз.

«Тэхнапрырода» — гэта гармонiя высокiх тэхналогiй i прыроды, тут натхняюць флора i фаўна, прыродныя лiнii ўвасабляюцца ў рэальныя формы, дынамiка развiцця патрабуе арганiчных адчуванняў. СТРЫЖКI: функцыянальныя, натуральныя валасы, формы кроплi, мяккiя лiнii, эфект руху, умераны аб’ём, дагледжанасць. КОЛЕРЫ: ад светлых да сярэдне-карычневых, тон у тон, натуральныя, пастэльныя, жамчужныя, халодныя, эфект блiку.

«Сон наяве» — трэнд рамантычны, гэта патрэба марыць, адчуваць сябе абароненым у свеце стрэсаў, успамiны, настальгiя, масляны жывапiс, iдэлiчны малюнак, жыццё за горадам, унутраная гармонiя. СТРЫЖКI: ад кароткiх да доўгiх (найчасцей), шмат структуры, размах, высокiя прычоскi, жаноцкасць, хвалi спакойныя i крыху больш iнтэнсiўныя, мяккая рухавасць. КОЛЕРЫ: адценнi натуральныя, медны, карыца, кашамiр, шакалад, карамель, эфект валасоў, якiя выцвiлi, мяккi ружовы i лiловы.

«Этнафьюжн» — максiмум магчымасцяў для самарэалiзацыi, захапленне музыкай, этнiчныя матывы, змешванне культур, народнасцяў, еўрапейскае плюс азiяцкае, iмкненне перажыць пачуццё дачынення. СТРЫЖКI — ад кароткiх да доўгiх, пляценнi, «крутыя», дынамiчныя завiткi, асаблiвая ўвага — грыўцы, вялiкi аб’ём, афравобраз, «дзiкiя» высокiя прычоскi, разнастайнасць iдэй у адной прычосцы, шматколернасць. КОЛЕРЫ: чырвоны, чорны, iндыга, сiнi, iнтэнсiўны светлы, змешаныя, кантрасты.

«Гатычная раскоша» — для людзей, якiя знаходзяцца ў пяцi хвiлiнах ад поўначы, магiя, антаганiзм, чысцiня i раскоша, забароненыя забавы, маскарад, легенды i таямнiчасць, званая вячэра, сустрэча ў модных i экстравагантных месцах, прага мiстычных апавяданняў, фантастыка, спалучэнне элегантнасцi з рафiнiраванасцю, натхненне — арт-дэко i графiка, патрэбнасць у гламуры. Самы сэксуальны трэнд. СТРЫЖКI: ад кароткiх да доўгiх, часцей падоўжаныя, цяжкiя, акцэнт — на элементы, асiметрыя, хвалi для аб’ёму, гладкiя валасы. КОЛЕРЫ: чорны, халодны светлы, сочныя глыбокiя — бардо, фiялетавы, блiскучыя колеры.

— Асаблівасць гэтага сезону заключаецца ў тым, што трэнды разлічаны ў тым ліку і на жанчын ад 40 гадоў, — удакладняе Таццяна Кожух. — У сучасным свеце жанчына ў гэтым ўзросце атаясамлiваецца з росквiтам, уладкаванасцю ў сямейным жыццi, фiнансавай самастойнасцю — маладосцю! У наш час жанчына 40 гадоў выглядае, як правіла, гадоў на 10—15 маладзей. Такая жанчына, што называецца, заслужыла высакаякасную, непаўторную работу ад майстра-цырульнiка...

Дарэчы, у сэнс трэндаў закладзена i прапаганда прыгажосцi дагледжаных, здаровых валасоў. Дасягнуць гэтага дапаможа кансультацыя ў прафесiянала. Ён здольны прадыягнаставаць стан скуры галавы i валасоў, параiць выкарыстанне тых цi iншых прафесiйных сродкаў.

У салоне-люкс «Studio» — прафесiйнай лабараторыi цырульнiцкага мастацтва стрыжка на кароткiх валасах, без укладкi каштуе ў сярэднiм ад 30 да 50 тысяч рублёў, афарбоўка — ад 40 да 200 тысяч, хiмiчная завiўка — ад 120 да 140 тысяч (у тым лiку апошнi «пiск» i эксклюзiў салона — завіўка з дапамогай «шэйпера», аб’ ёмная ўкладка «Head Lines»), прычоска — ад 60 да 80 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулае яшчэ нiколi не было такiм блiзкiм. Ва ўсякiм выпадку, з сучаснымi моднымi прычоскамi гэта менавiта так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика