«Срэбра» беларускага барца
Юрась ШАЎЦОЎ
Спорт-тайм Беларус Алег Мiхайловiч (вагавая катэгорыя да 74 кг) на чэмпiянаце Еўропы па класiчнай барацьбе, якi праходзiць у Маскве, падняўся на другую прыступку п’едэстала. Атрымаць «золата» нашаму суайчыннiку перашкодзiў алiмпiйскi чэмпiён расiянiн Вартарэс Самургашаў.Англiйскi характар супраць iспанскай тэхнiкi Паўфiнальны матч Кубка УЕФА памiж «Мiдлсбро» i «Сцяўа» стаў сапраўдным упрыгожваннем турнiру. Летась «Лiверпуль» неверагодна адыграў у «Мiлана» фору ў тры мячы i перамог у серыi пенальцi. I вось сёлета аўтарам чарговай сенсацыi стала каманда, якая займае 14-ы радок у чэмпiянаце Англii. «Сцяўа» падчас паядынку ў адказ давяло сваю перавагу да трох мячоў, тым самым вымушаючы англiчан забiваць чатыры. Што тыя i зрабiлi, заканчваючы матч з чатырма нападаючымi. Вынiковы лiк — 4:2 на карысць «Мiдлсбро». У другiм паўфiнальным матчы «Севiлья» перамагла «Шалоне-04», дзякуючы голу ў дадатковы час. У фiнальным матчы, якi адбудзецца 10 мая ў Эйндховене, сустрэнуцца «Мiдлсбро» i «Севiлья». Дзіцячаму каратэ — шырокую дарогу Адбылося Адкрытае першынство Беларускай Асацыяцыi каратэ-до Акiнава Годзю-Ру, прысвечанае памяцi выратавальнiкаў-пажарных, загiнуўшых пры лiквiдацыi аварыi на ЧАЭС. Мiжнародныя спаборнiцтвы сабралi вялiкую колькасць удзельнiкаў — больш за 600 спартсменаў як з Беларусi, так i з замежных краiн. У госцi да нас прыехалi юныя каратысты з Расii, Латвii, Эстонii i Малдовы. Не абышлося без прыемных сюрпрызаў: бацькi дзяцей, якiя прыйшлi пабалець за сваiх сыноў i дачок, у адзiны момант пе- раўтварылiся ў спартсменаў i самi выйшлi на татамi памерацца сiламi. Кароткi каментарый па турнiру даў кiраўнiк асацыяцыi Годзю-Ру i галоўны суддзя спаборнiцтваў Вiктар Грыневiч: «Спаборнiцтвы арганiзаваны на вельмi высокiм узроўнi. Узровень развiцця каратэ на Беларусi даволi высокi, нягледзячы на тое, што ўсё фiнансаванне заснавана пакуль што на «голым» энтузiязме».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус Алег Мiхайловiч (вагавая катэгорыя да 74 кг) на чэмпiянаце Еўропы па класiчнай барацьбе, якi праходзiць у Маскве, падняўся на другую прыступку
|
|