Удар «Шаравой маланкi» — у дзесяты раз
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Боўлiнг Першы паслясвяточны майскi дзень для шматлiкiх прадстаўнiкоў айчынных СМI будзе азнаменаваны масавай «маёўкай» на дарожках сталiчнага «Мэдысан-клуба», што па вул. Цiмеразева, 9. Тут пачнецца X адкрыты турнiр па боўлiнгу «Шаравая маланка» сярод журналiстаў.На старт выйдуць 39 каманд. У спiсе ўдзельнiкаў юбiлейных спаборнiцтваў — i каманда «Звязды». Да гэтай пары звяздоўцам не ўдавалася праславiцца пад дахам боўлiнг-клуба, хоць зараз з’явiцца такая магчымасць. Згодна з жараб’ёўкай газета «Звязда» выступае на папярэднiм этапе 3 мая ў першай дзесятцы разам з калегамi з «Беларускага часу», «Антэны», часопiса «Дырэктар»... У гэты ж дзень пройдуць адборачныя спаборнiцтвы яшчэ ў адной групе. Назаўтра, 4 мая, пройдуць квалiфiкацыю астатнiя ўдзельнiкi, пасля чаго вызначыцца дзесятка мацнейшых па колькасцi набраных ачкоў. Фiнальная гульня намечана на суботу, 5 мая. Адметна, што галоўны прыз турнiру — «Хрустальная кегля» знойдзе свайго гаспадара ў прафесiйны дзень журналiстаў — Дзень друку. Як i раней, iнiцыятарам i арганiзатарамi цяперашняга турнiру выступае ЗАТ «БелКП-ПРЭС» (выдавец газет «Комсомольская правда» i «Ва-банкЪ»), а таксама «Альфа Радыё» 107,9. Генеральны спонсар турнiру — кампанiя VELCOM. Спаборнiцтвы пройдуць пры патранажы Беларускай федэрацыi боўлiнга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы паслясвяточны майскi дзень для шматлiкiх прадстаўнiкоў айчынных СМI будзе азнаменаваны масавай «маёўкай» на дарожках сталiчнага «Мэдысан-клуба»
|
|