У Беларусi прыняты меры па лiквiдацыi ценявога рынку каштоўных папер
Вэксаль як важны iнструмент унутранага фiнансавага рынку будзе выкарыстоўвацца для скарачэння запазычанасцi памiж суб’ектамi гаспадарання, папаўнення абаротных сродкаў суб’ектаў гаспадарання, патаннення крынiц фiнансавання рэальнага сектара эканомiкi, павелiчэння рэсурснай базы банкаў i нарошчвання iмi крэдытнага патэнцыялу. Адпаведны ўказ № 278 падпiсаў прэзiдэнт 28 красавiка.
Пры гэтым у мэтах мiнiмiзацыi для эканомiкi магчымых негатыўных вынiкаў пераразмеркавання таварна-грашовых патокаў на рынку вэксаляў будуць працаваць толькi тыя банкi, якiя ўвойдуць ва ўзгоднены кiраўнiком дзяржавы пералiк. У мэтах узмацнення адказнасцi ўдзельнiкаў рынку вэксаляў прадугледжаны адпаведныя санкцыi. Нормы, змешчаныя ў гэтым дакуменце, забяспечаць празрыстасць рынку вэксаляў i будуць садзейнiчаць вывядзенню пэўнага кола ўдзельнiкаў вэксальных схем з ценявога абароту каштоўных папер. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вэксаль як важны iнструмент унутранага фiнансавага рынку будзе выкарыстоўвацца для скарачэння запазычанасцi памiж суб’ектамi гаспадарання |
|